• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста Анджэя Пачобута этапавалі ў наваполацкую калонію

    Да нядаўняга часу вядомы журналіст і адзін з лідараў незалежнага Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут утрымліваўся ў СІЗА гродзенскай турмы. 26 траўня Вярхоўны суд у закрытым рэжыме разгледзеў апеляцыйную скаргу на вынесены яму прысуд. Суддзя Ігар Любавіцкі пакінуў прысуд без зменаў — 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Цяпер журналіста этапавалі ў папраўчую калонію № 1 у Наваполацк.

    Менавіта там ён будзе адбываць прысуджаны тэрмін.

    Наваполацкая калонія мае благую славу і лічыцца адной з самых «чырвоных» зон Беларусі. Гэта значыць, у адносінах паміж зняволенымі і адміністрацыяй усё надзвычай зарэгламентавана нормамі і распарадкам. Як кажуць былыя сядзельцы, там «кіруюць мянты па беспрадзеле», абыходжанне з асуджанымі вельмі жорсткае. Менавіта тут адбывае свой 14-гадовы тэрмін былы прэтэндэнт у кандыдаты на пост прэзідэнта і банкір Віктар Бабарыка, сядзяць журналісты Ігар Лосік і Андрэй Кузнечык.

    Палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года ў Гродне паводле так званай «польскай справы». За публікацыю пра падзеі верасня 1939-га ХХ стагоддзя Анджэя абвінавацілі ў «распальванні варожасці па нацыянальнай прыкмеце» — у прыватнасці, інкрымінавалася, што ён назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу. Таксама ў матэрыялах крымінальнай справы фігуравалі заявы журналіста ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкул пра падаўленне беларускіх пратэстаў у 2020‑м і тэкст 2006 года пра аднаго з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне.

    Працэс у абласным судзе Гродна пачаўся толькі сёлета 16 студзеня і праходзіў у закрытым рэжыме. 8 лютага суддзя Дзмітрый Бубенчык вынес прысуд журналісту — 8 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

    У кастрычніку 2022 года Камітэт дзяржбяспекі ўнёс Анджэя Пачобута ў спіс асоб, датычных да «тэрарыстычнай дзейнасці».

    Увесь час знаходжання пад вартай журналісту забароненыя спатканні са сваякамі, ягоныя лісты цэнзуруюцца і блакуюцца ў перапісцы нават з сынам. Цягам больш чым двух гадоў за кратамі Анджэй Пачобут адчуваў пастаянны ціск. Тым не менш, ён неаднаразова адхіляў прапановы вызвалення ў абмен на просьбу аб памілаванні і ад’езд з Беларусі.

    Чытайце яшчэ: 

    Яўген Магда: «Распавядаць пра Беларусь ва Украіне — як кідаць зерне на бетонную падлогу»

    «Жартуе, што «працуе бамжом» — перабірае смецце». Што новага ў журналіста-палітвязня Сяргея Сацука

    «Айфоны калег ускрылі спецыяльнай прыблудай на раз-два». Аповед журналістаў, чыю рэдакцыю знішчылі два месяцы таму

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.