• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Знявагі і мова варожасці: Telegram-канал, блізкі да сілавікоў, цкуе журналіста Змітра Лупача

    Днямі на Telegram-канале «Вишневая сгущенка» працытавалі артыкул з сайта baj.media «Глыбоцкія следчыя праз мясцовую газету паведамілі пра крымінальную справу на журналіста Змітра Лупача».

    Змітра Лупача будуць судзіць за сюжэт пра вёску

    Зміцер Лупач. Фота: з асабістага архіва

    Ананімныя прапагандысты звярнулі ўвагу на фотаздымак да артыкула, адкаментаваўшы: «В руках у лупача камера Nikon D5300 Kit AF‑S DX NIKKOR 18–55mm. Но скоро он попадет в камеру ИВС Глубокского РОВД».

    Выглядае, што прозвішча незалежнага журналіста знарок напісанае з малой літары. І гэты выпад — бадай што самае бяскрыўднае, што дазваляюць сабе аўтары канала на адрас Змітра Лупача.

    Замацаванае ўверсе паведамленне, якое адразу трапляе пад увагу чытачоў, поўнае абразаў і мовы варожасці, пачынаючы з самага першага сказа:

    «Беглый недокорреспондент экстремистской помойки ЛУПАЧ продолжает подставлять бывших соотечественников».

    І ўвогуле добрая траціна ўсіх паведамленняў на Telegram-канале «Вишневая сгущенка» — гэта здзеклівыя паведамленні пра журналісцкую працу Змітра Лупача і абразлівыя закіды наконт яго прыватнага жыцця. А таксама згадкі ў негатыўным ключы пра ягоных калег і глыбоцкіх актывістаў, у прыватнасці, тых, хто быў вымушаны з’ехаць з Беларусі пад палітычным ціскам.

    Вельмі часта стваральнікі кантэнту бралі фрагменты з сатырычных праграм журналіста і дадавалі свае каментары, у тым ліку з наўпростымі  знявагамі і кпінамі з яго прафесійнай дзейнасці. Сцвярджалі, што Зміцер Лупач падтрымлівае нацызм і фашызм, папракалі кепскім выхаваннем дачкі Святланы, асуджанай за ўдзел у пратэстах 2020 года. І нават зрабілі відэаролік з «пахаваннем» журналіста.
     
    Сам Зміцер ставіцца да высілкаў папсаваць яму настрой і жыццё з гумарам, і надзвычайную ўвагу да свае персоны лічыць добрай адзнакай сваёй працы.

    Паводле ягоных назіранняў, Telegram-канал «Вишневая сгущенка» быў створаны яшчэ ў 2020 годзе, але пад назвай «Глыбоцкі змагар». Якраз неўзабаве пасля перайменавання ў 2023 годзе аўтары і пачалі праяўляць падвышаную цікаўнасць непасрэдна да Зміцера Лупача.

    Ад пачатку 2024 года відэаролікі з «удзелам» журналіста з’яўляліся некалькі разоў на тыдзень. У апошнія месяцы  «Вишневая сгущенка» ператварылася ў тыповы Telegram-канал, блізкі да сілавікоў, — такія цяпер дзейнічаюць практычна ў кожным рэгіёне. І паведамленні, якія там з’яўляюцца, таксама тыповыя: прагнозы надвор’я і здзекі з замежных палітыкаў, ухваленне працы беларускай міліцыі і крытыка палітычных уцекачоў. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.