• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісты атрымалі ўзнагароды Аб’яднанага пераходнага кабінету

    Аб’яднаны пераходны кабінет узнагародзіў медалямі 9 выбітных асобаў. Сярод іх ёсць журналісты.

    Журналісты атрымалі ўзнагароды Аб'яднанага пераходнага кабінету

    Медаль «За плённую працу на карысць Беларусі». Фота: Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі

    Адпаведная пастанова падпісаная 7 студзеня кіраўніцай АПК Святланай Ціханоўскай. Лаўрэаты намінаваліся грамадскімі арганізацыямі і актывістамі і былі ўхваленыя Камісіяй па ўзнагародах пры АПК. 

    Журналіст Мікіта Мелказёраў пасмяротна ўзнагароджаны медалём «За плённую працу на карысць Беларусі». Арамя яго, гэты медаль атрымалі

    • нямецкі журналіст і пісьменнік, кіраўнік сфакусаванай на беларускай тэматыцы рэдакцыі медыя dekoder.org Інга Пэтц,
    • украінскі даследчык — адзін з арганізатараў Форуму імя Астрожскіх у 2022–2025 гадах Яраслаў Чарнагор,
    • літоўскі гісторык — сузаснавальнік Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі Русціс Камунтавічус.

    Медалём «Няскораных» (Ларысы Геніюш) за асабістую адвагу, стойкасць і ахвярнасць у дзейнасці на карысць прасоўвання ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі ўшанаваныя:

    • журналіст і блогер Ігар Лосік,
    • праваабаронца, юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Уладзімір Лабковіч.
    • лінгвістка, перакладчыца Наталля Дуліна.

    Крыжом Дабрасуседства за развіццё публічнай дыпламатыі і пашырэнне дыялогу паміж беларускім і іншымі народамі ўганараваныя:

    • польскі дзяржаўны дзеяч і прафсаюзны актывіст Лех Валенса;
    • літоўскі палітык, дзяржаўны і грамадскі дзеяч Вітаўтас Ландсбергіс.

    Таксама дзве асобы узнагароджаныя непублічна, адзначылі ў АПК.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.