• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    TikTok накладзе абмежаванні на дзяржаўныя СМІ

    Tik­Tok зменіць свае правілы адносна акаўнтаў дзяржаўных СМІ ў рэкамендацыях карыстальнікаў. Акаўнты дзяржаўных СМІ будуць заблакаваныя для размяшчэння рэкламы ў дадатку за межамі іх краін. Пра гэта абвясціла прэс-служба пляцоўкі.

    абмежаванні для дзяржаўных СМІ ў TikTok

    Новыя меры накіраваныя на барацьбу з дэзынфармацыяй.

    Платформа пачне ідэнтыфікаваць акаўнты, якія распаўсюджваюць інфармацыю пра глабальныя падзеі за межамі сваёй краіны, і пазбавіць іх магчымасці з’яўляцца ў рэкамендацыях.

    Акрамя таго, Tik­Tok прыцягне незалежных экспертаў для ацэнкі акаўнтаў дзяржаўных СМІ і маркіроўкі іх рэкламы. Гэта дапаможа павысіць медыяпісьменнасць карыстальнікаў і забяспечыць цэласнасць платформы.

    Раней было абвешчана, што Tik­Tok будзе адзначаць кантэнт, створаны з выкарыстаннем штучнага інтэлекту, каб павялічыць празрыстасць у сацыяльных сетках.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.