• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Супраць Сяргея Скулаўца, які працаваў у Беларусі журналістам, распачалі крымінальную справу

    Сяргей Скулавец жыў у Івацэвічах, дзе займаўся прадпрымальніцтвам і супрацоўнічаў з тэлеканалам «Белсат». У чэрвені 2023 года яго папярэдзілі, што чакаецца чарговая хваля вобшукай у журналістаў. Тады Сяргей разам з сям’ёй з’ехаў з Беларусі. Зараз яны жывуць у ЗША.

    На Сяргея Скулаўца завялі крымінальную справу

    Сяргей Скулавец. Фота: Julia Cialpuk / Face­book

    23 верасня 2024 года былы журналіст Сяргей Скулавец пакінуў допіс у Face­book, у якім паведамляе, што Следчы камітэт Беларусі распачаў супраць яго крымінальную справу.

    «З ператрусам прыехалі да мамы, праглядзелі мабільнік, забралі яе, завезлі на мой хутар. Падрабязнасцяў, на жаль, не ведаю зусім, але справа дакладна звязаная з “Белсатам”», — піша Сяргей Скулавец.

    43-гадовы прадпрымальнік з Івацэвічаў меў сваю гаспадарку: гадаваў бычкоў і вырошчваў гуркі. Адначасова працаваў журналістам «Белсата», а фермерская гаспадарка была сродкам заробку. Напрыканцы 2018 года Скулаўца спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за прафесійную дзейнасць.

    Сёлета, ўжо будучы ў эміграцыі, Сяргей даў інтэрв’ю пра свой пераслед, пра жыццё ў Амерыцы, а таксама чаму не вяртаецца ў журналістыку.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.