• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Спыніў працу сэрвіс «Письмо.бел»

    Перастаў працаваць сэрвіс для адпраўкі лістоў зняволенным «Письмо.бел», заўважыла «Вясна».

    Спыніў працу сэрвіс «Письмо.бел»

    Ён перастаў адкрывацца ў Беларусі і за межамі краіны.

    12 лістапада 2024 года суд Партызанскага раёну Мінска прызнаў сайт ініцыятывы «Письмо.бел», а таксама яе старонкі ў сацсетках «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

    «Письмо.бел» — афіцыйна зарэгістраваная арганізацыя, у якой была дамова з «Белпоштай». Сэрвіс быў створаны у 2018 годзе для спрашчэння адпраўкі лістоў і паштовак зняволеным у Беларусі. Карыстальнікі маглі праз вэб-сайт сфарміраваць тэкст, прыкласці фатаграфіі, выбраць паштоўку і аплаціць адпраўку. Толькі частка лістоў адрасавалася палітвязням, асноўнымі атрымальнікамі былі шараговыя зняволеныя.

    Праваабаронцы нагадваюць, што адправіць ліст ці паштоўку за краты дагэтуль можна праз Майстэрню паштовак салідарнасці.

    Таксама можна дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.