• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пракуроры Віцебшчыны падалі ў суды 108 заяў аб прызнанні інтэрнэт-рэсурсаў «экстрэмісцкімі»

    Абласное надзорнае ведамства адзначае асаблівую актыўнасць у першым паўгоддзі 2026 года супрацоўнікаў гарадскіх пракуратур Віцебска і Наваполацка, а таксама пракурораў Браслаўскага, Лёзненскага, Мёрскага, Полацкага, Вушацкага раёнаў.

    пракуратура Віцебскай вобласці

    Пракуратура Віцебскай вобласці

    У якасці прыкладу прэсавая служба Віцебскай абласной пракратуры згадвае старонку ў Insta­gram экс-палітвязня, вядомага віцебскага  менеджара культурніцкіх мерапрыемстваў Уладзіміра Булаўскага, дзе нібыта папулярызавалася пратэсная актыўнасць і распальвалася сацыяльная, палітычная і ідэалагічная варажнеча.

    Яшчэ адзін прыклад — YouTube-канал «IншыЯ», дзе, на думку пракуратуры, «экстрэмізм» праявіўся ў публікаванні аповедаў людзей, якія з’ехалі з Беларусі, і «дэскрэдытацыі» дзяржаўных захадаў, прысвечаных Году беларускай жанчыны.

    Сярод інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» судамі Віцебскай вобласці на падставе заяў раённых пракуратур, ёсць нямала незалежных анлайн-выданняў або іх старонак у сацсетках і месенджарах. Так, судом горада Полацка і Полацкага раёна прызнаны «экстрэмісцкім» кантэнт сайта інфармацыйнага праекта Voice of Belarus і старонка Palat­no Media ў Tik­Tok,  суд Наваполацка прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» старонкі «Pozirk – Навіны пра Беларусь» і Malan­ka Media ў Face­book.

    Усе інтэрнэт-рэсурсы, кантэнт якіх суды прызналі «экстрэмісцкім», былі ўключаныя ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі. За распаўсюд апублікаваных на іх матэрыялаў, у тым ліку праз спасылкі, рэпосты, лайкі, беларускае заканадаўства прадугледжвае пакаранне ў адпаведнасці з арт. 19.11 КаАП РБ.

    Да слова, у справе маніторынгу інэрнэту на прадмет «экстрэмізму» пракуратуры Віцебскай вобласці крыху адстаюць ад сваіх калег з Брэстчыны. Там сёлета за першае паўгоддзе было накіравана ў суды 117 заяваў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.