• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дэмсілы Беларусі абмяркуюць падтрымку незалежных СМІ з Вялікабрытаніей у фармаце стратэгічных кансультацый

    Пра пачатак з 21 сакавіка 2025 года стратэгічных кансультацый паміж урадам Вялікабрытаніі і дэмакратычнымі сіламі Беларусі паведаміў «Позірку» галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

    Вялікабрытанія абмяркуе падтрымку беларускіх незалежных СМІ са Святланай Ціханоўскай

    Фота: Прэс-служба Святланы Ціханоўскай

    Паводле яго слоў, рашэнне аб гэтым было прынята па выніках сустрэчы Ціханоўскай 20 сакавіка з міністрам па справах Еўропы Вялікабрытаніі Стывенам Доці.

    Двухбаковыя кансультацыі “дазволяць наладзіць структураваны дыялог у трох ключавых сферах: палітыка і правы чалавека, культура і дыяспара, СМІ і супрацьдзеянне прапагандзе”, сказаў Вячорка.

    У плоскасці палітыкі і правоў чалавека акцэнт будзе зроблены на “сітуацыі з палітвязнямі, стратэгіі па іх вызваленні, транснацыянальных рэпрэсіях і дыпламатычнай ролі Вялікабрытаніі ў пытаннях, звязаных з сітуацыяй у Беларусі”, адзначыў дарадца.

    У сферы культуры і дыяспары, дадаў ён, плануецца сярод іншага абмяркоўваць пытанні адукацыі і падтрымкі беларусаў у выгнанні.

    “Вынікі замарозкі ЗША фінансавання незалежных медыя, стратэгіі барацьбы з дэзінфармацыяй і большы ўплыў расійскай прапаганды ў Беларусі” стануць тэмамі ўзаемадзеяння ў трэцяй названай сферы, паведаміў Вячорка.

    Ціханоўская, паводле яго слоў, на сустрэчы падкрэсліла важнасць доўгатэрміновай стратэгіі Вялікабрытаніі па Беларусі, якая “не толькі падтрымлівае дэмакратычныя сілы і медыя, але і процідзейнічае расійскаму ўплыву і ўзмацняе ціск на рэжым Лукашэнкі”.

    Вячорка падкрэсліў, што стратэгічныя кансультацыі “адкрываюць новы этап у супрацоўніцтве Вялікабрытаніі і Беларусі, пацвярджаючы непахісную падтрымку Лонданам правоў чалавека, дэмакратыі і бяспекі ў Еўропе”.

    Цяпер дзейнічаюць фарматы стратэгічнага дыялогу беларускіх дэмакратычных сіл з ЗША, стратэгічных кансультацый з Канадай і працы сумеснай кансультатыўнай групы з ЕС.

    Святлана Ціханоўская: «Калі журналістаў кідаюць за краты за іх працу, грамадства губляе свой голас»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.