• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Архіў

    n‑counter 2026 — канферэнцыя для медыя ў Берліне, прысвечаная росту ультраправых настрояў (2–3 кастрычніка)

    Упершыню з часоў Другой сусветнай вайны ультраправая партыя ў Германіі мае рэальны шанс на перамогу ў выбарах. Але гэта не проста палітычная гісторыя. Гэта таксама гісторыя пра сілы, якія змяняюць грамадскі дыскурс: алгарытмы платформаў, сеткі дэзінфармацыі, фрагментацыя аўдыторыі і палітычныя актары, гатовыя выкарыстоўваць усе тры фактары ўсім гэтым скарыстацца.
    24.09.2026

    Культура і медыя: нэтворкінг для новых партнёрстваў

    Беларуская Рада Культуры разам з Беларускай асацыяцыяй журналістаў у межах Art­Pow­er Belarus запускаюць праграму для тых, хто стварае культурныя праекты і кантэнт: культурніцкіх арганізацый і ініцыятыў, медыя, журналістаў, блогераў, незалежных аўтараў, кантэнт-крыэйтараў і іншых актараў, зацікаўленых у новых партнёрствах.
    24.09.2026

    Прэмія Free Press Awards 2026 для журналістаў (дэдлайн — 16 кастрычніка)

    Міжнародная арганізацыя Free Press Unlim­it­ed адкрыла прыём намінацый на Free Press Awards 2026. Гэта прэмія, якая адзначае ўдзельнікаў за адданасць незалежнай журналістыцы і свабодзе прэсы, а таксама за мужнасць і настойлівасць у складаных умовах.
    21.09.2026

    Фотаконкурс Luis Valtueña International Humanitarian Photography (дэдлайн — 11 кастрычніка)

    Іспанская арганізацыя Médi­cos del Mun­do прымае заўкі на конкурс дакументальнай і гуманітарнай фатаграфіі Luis Valtueña Inter­na­tion­al Human­i­tar­i­an Pho­tog­ra­phy Award. Чакаюць працы на тэмы правоў чалавека, няроўнасці, войнаў, вымушанай міграцыі і сацыяльнай ізаляцыі.
    16.09.2026

    Анлайн-сустрэча «Больш, чым Chrome. Выбіраем бяспечны браўзер» (17 верасня)

    Цяпліца сацыяльных тэхналогій праводзіць інтэрактыўную сустрэчу на тэму «Больш, чым Chrome. Выбіраем бяспечны браўзер». Запрашаюць грамадзянскіх актывістаў, журналістаў, валанцёраў і ўсім, хто занепакоены пытаннямі лічбавай і фізічнай бяспекі ў Расіі, Беларусі і іншых краінах, якія аказаліся ў падобных абставінах.
    16.09.2026

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026

    Стыпендыяльная праграма Gaude Polonia: 6 месяцаў на творчую працу ў Польшчы (дэдлайн — 15 кастрычніка)

    Польскі Нацыянальны Цэнтр культуры аб’явіў 26‑ы набор на адну з найвялікшых стыпендыяльных праграм, даступных для беларускіх дзеячаў і дзяячак культуры і мастацтваў.
    14.09.2026

    Фестываль дакументальных фільмаў Watch Docs (дэдлайн — 15 верасня)

    Хельсінкскі фонд па правах чалавека запрашае на фестываль Watch Docs. Аўтары дакументальных фільмаў па тэме правоў чалавека могуць прадставіць працы на конкурс.
    10.09.2026

    Анлайн-школа фатаграфіі: набор удзельнікаў з Беларусі (дэдлайн — 15 верасня)

    Visu­al­is­ing Spa­tial­i­ty, Explor­ing Com­mon­al­i­ties — гэта анлайн-школа фатаграфіі для аўтараў(-ак), якія хочуць развіваць працу з партрэтам, святлом, этычнай дакументальнай практыкай, інтэрв’ю і візуальным сторытэлінгам. Навучанне і стварэнне новай працы будуць ісці паралельна, а вынікам стане супольны фотапраект і публікацыя з гісторыямі і здымкамі з усіх шасці краін.
    08.09.2026

    Прэзентацыя даследавання пра Telegram-каналы беларускай прапаганды (8 верасня)

    Цэнтр новых ідэй запрашае на анлайн-прэзентацыю новага даследавання, якое факусуецца на вывучэнні таго, як змянілася праўладная экасістэма Telegram з студзеня 2025 па май 2026 года.
    07.09.2026

    Напрыканцы тыдня заўзеем за нашых! Каманда БАЖ згуляе на журналісцкім футбольным турніры ў Друскеніках

    Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае заўзятараў і заўзятарак у літоўскія Друскенікі: у пятніцу і суботу каманда беларускіх медыйшчыкаў чарговы раз прыме ўдзел у Еўрапейскім журналісцкім футбольным чэмпіянаце. Усе гульні адкрытыя!
    07.09.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае калег на галіновую канферэнцыю ў Вільні, у межах якой мы пагаворым пра ўмовы і стандарты працы беларускіх медыя сёння, давер аўдыторыі, выклікі і поспехі недзяржаўных выданняў.
    04.09.2026

    Адкрытая лекцыя журналіста Аляксандра Чарнухі «Чаму аўдыторыя данаціць «Міністэрству сепультуры»?

    Аляксандр Чарнуха правядзе 3 верасня ў Варшаве адкрытую лекцыю. У ёй журналіст і аўтар музычнага каналу «Міністэрству сепультуры» раскажа, як стварыў «сваю тусоўку» навокал медыя і чаму яна гатовая яго падтрымліваць.
    02.09.2026

    Гранты для медыя на развіццё супольнасці (дэдлайн — 12 кастрычніка)

    Balkan Inves­tiga­tive Report­ing Net­work (BIRN) запускае першы набор Audi­ence-Engaged Jour­nal­ism Grants — грантаў для медыя, якія хочуць развіваць журналістыку з уключэннем аўдыторыі.
    02.09.2026

    Прэзентацыя ў Варшаве10-га нумара Pamyłka і навуковай прэміі «Бізон Гіґс 2026» (10 верасня)

    Летам выйшаў юбілейны, дзясяты нумар зіну Pamył­ka. Рэдакцыя хочацца падзяліцца на сустрэчы з чытачамі ў Варшаве ўнутранай кухняй і планамі. А таксама распавесці пра другую эдыцыю прэміі «Бізон Гіґс» — прэмію супольнасці беларусаў для беларускіх навукоўцаў у галіне натуральных, дакладных навук, або навук пра Зямлю. Першая прэмія ўручалася ў лютым 2025 года. 
    02.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.