Архіў
Прэзентацыя даследавання пра Telegram-каналы беларускай прапаганды (8 верасня)
Цэнтр новых ідэй запрашае на анлайн-прэзентацыю новага даследавання, якое факусуецца на вывучэнні таго, як змянілася праўладная экасістэма Telegram з студзеня 2025 па май 2026 года.
Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ
Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае калег на галіновую канферэнцыю ў Вільні, у межах якой мы пагаворым пра ўмовы і стандарты працы беларускіх медыя сёння, давер аўдыторыі, выклікі і поспехі недзяржаўных выданняў.
Чаму аўдыторыя данаціць «Міністэрству сепультуры»? Лекцыя пра тое, як пабудаваць кам’юніці
3 верасня журналіст і аўтар музычнага каналу Аляксандр Чарнуха раскажа, як стварыў «сваю тусоўку» навокал медыя і чаму яна гатовая яго падтрымліваць.
10‑ы нумар Pamyłka і навуковая прэмія «Бізон Гіґс 2026» — прэзентацыя ў Варшаве (10 верасня)
У Варшаве адбудзецца сустрэча, прысвечаная дзвюм падзеям: юбілейнаму, дзясятаму нумару зіну Pamyłka і запуску другой эдыцыі прэміі «Бізон Гіґс». На сустрэчы рэдакцыя зіну распавядзе пра ўнутраную працу і планы, а арганізатары прэміі патлумачаць, як будзе праходзіць новая эдыцыя, і адкажуць на пытанні.
Стыпендыя для беларускіх журналістаў ад DW Akademie (дэдлайн — 1 верасня)
Удзел прапануюць журналістам, якія знаходзяцца за межамі краіны і якія плануюць або ўжо працуюць над уласным праектам: публікацыяй або серыяй матэрыялаў, якія аб’яднаныя адной тэмай, аўдыёвізуальным праектам, расследваннем, інавацыйным фарматам дыстрыбуцыі ці іншым.
Вэбінар «Стратэгіі пошуку фінансавання для журналісцкіх расследаванняў» (8 верасня)
Глабальная сетка журналістаў-расследавальнікаў GIJN арганізуе вэбінар пра стратэгіі пошуку фінансавання для журналісцкіх расследаванняў.
Sphera Media Lab 2026 — прыём прапановаў на сустрэчу пра незалежную журналістыку (дэдлайн — 31 жніўня)
Sphera Media Lab — аднадзённая сустрэча, якая збірае незалежных медыяпрафесіяналаў(-ак) з усёй Еўропы на размовы, майстар-класы і варкшопы пра тое, як умацаваць незалежную журналістыку. Выданне 2026 года ладзяць European Lab і Sphera Network.
Стажыроўка ў ПРААН у Капенгагене (дэдлайн — 20 жніўня)
ПРААН (Праграма развіцця ААН) шукае стажора_ку ў аддзел People Programmes and Partnership у Капенгагене на кастрычнік 2026 — сакавік 2027. Занятасць — Full-time, стыпендыя — каля 1 000 $ у месяц.
Конкурс на фотакнігі і макеты ад Paper Photo Festival (дэдлайн — 25 жніўня)
Міжнародны конкурс ад Paper Photo Festival прымае выдадзеныя фотакніжкі і макеты (dummy) кніг і зінаў. Можна падавацца аўтарам і аўтаркам з любой краіны.
Моладзевы хакатон UNESCO-2026 (рэгістрацыя — да 16 жніўня)
UNESCO ладзіць хакатон, адкрыты для моладзі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў з усяго свету. Удзельнікі будуць супрацоўнічаць са сваімі аднагодкамі і сумесна распрацоўваць інавацыйныя рашэнні ў галіне медыйнай і інфармацыйнай пісьменнасці.
Lighthouse: 6‑месячная праграма для фатографаў і фатографак на пачатку кар’еры (дэдлайн — 9 жніўня)
FOTODOK адкрыў набор на Lighthouse 2026/2027 — праграму прафесійнага развіцця для фатографаў(-ак) і мастакоў(-чак), якія працуюць з фатаграфічным медыумам.
Медыякэмп «Кропкі сувязі»: сустрэча беларускай медыясупольнасці пад Вільняй (рэгістрацыя да 10 жніўня)
БАЖ запрашае калег і каляжанак з беларускай медыясупольнасці на Медыякэмп «Кропкі сувязі» — аднадзённую нефармальную сустрэчу для знаёмстваў, аднаўлення сувязяў, абмену досведам і новых ідэй.
Гранты Transition Accelerator для еўрапейскіх медыя (дэдлайн — 9 верасня)
Міжнародны інстытут прэсы (International Press Institute, IPI) абвясціў прыём заявак на ўдзел у праграме Transition Accelerator 2026, якая падтрымлівае незалежныя еўрапейскія медыя ў працэсе лічбавай трансфармацыі і развіцця аўдыторыі.
II сезон прэміі «Голас пакалення свабоды» для выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65+
Беларускі ПЭН у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Прэс-клубам Беларусь, фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы» і Фондам Алеся Бяляцкага абвяшчае старт прэміі «Голас пакалення свабоды 2026».
Стыпендыя імя Вернера Шульца 2026: тры месяцы ў Берліне (дэдлайн — 31 ліпеня)
Фонд Генрыха Бёля прысуджае дзве стыпендыі для прадстаўнікоў_ц грамадзянскай супольнасці, пераважна з Усходняй Германіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.