• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    SMM-пасядзенкі з РАДА: тры сустрэчы пра тое, як гаварыць у сацсетках (дэдлайн — 6 кастрычніка)

    Моладзевы Савет РАДА запрашае на SMM-пасядзенкі: тры сустрэчы па паўтары гадзіны  ў фармаце лекцый і абмеркаванняў пра тое, як гаварыць у сацсетках так, каб цябе слухалі і чулі.

    Гэта сустрэчы для актывіста:к, журналіста:к, супрацоўні:ц НДА і ўсіх, хто робіць праекты з сацыяльнай місіяй і хоча шчыра расказваць пра іх у сацсетках.

    Удзельнікі будуць разбірацца:

    • як быць жывым чалавекам у інтэрнэце;
    • чаму ШІ і нейраслоп з’ядаюць давер да любога кантэнту і што з гэтым рабіць;
    • з якімі мэтамі вы ўвогуле вядзеце блог і ці карысны ён вам;
    • тэхнічныя моманты: праграмы і сэрвісы для недызайнер:ак і немантажор:ак.

    Пасядзенкі вядзе Наташа – артхаўсная зорка беларускага інстаграма.

    Калі: па суботах, 10 / 17 / 24 кастрычніка 2026 года, 12:00 па Варшаве.

    Дзе: анлайн.

    Мова спікеркі – расейская.

    Дэдлайн рэгістрацыі — да 6 кастрычніка 2026 года ўключна.

    Рэгістрацыя тут

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.