• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чаму аўдыторыя данаціць «Міністэрству сепультуры»? Лекцыя пра тое, як пабудаваць кам’юніці

    3 верасня журналіст і аўтар музычнага каналу Аляксандр Чарнуха раскажа, як стварыў «сваю тусоўку» навокал медыя і чаму яна гатовая яго падтрымліваць.

    Даведаецеся:

    • Чым кам’юніці адрозніваецца ад гледачоў.
    • Як зразумець, што людзі захочуць паглядзець? Поспехі і правалы «Міністэрства».
    • Што штурхае гледачоў плаціць праекту.
    • Як прасіць данаты: рэгулярнасць, інфанагоды.
    • Якую частку бюджэту праекта сёння пакрываюць данаты.
    • Як распрацаваць фарматы, брэндынг і tone of voice.

    Калі: 3 верасня (чацвер), 18:00. Афлайн у Варшаве + анлайн у Zoom.

    Рэгістрацыя па спасылцы

    Аляксандр Чарнуха працаваў журналістам і рэдактарам у Onlin­er, цімлідом капірайтараў і сцэнарыстаў у Wargam­ing. Запусціў два Youtube-каналы («Міністэрства сепультуры», «Сепультура Alive»), апублікаваў дзве мастацкія кнігі («Свінні», «Гвалт»).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.