• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як мы пішам пра міграцыю і чаму? Размова з/для медыяў 16 снежня

    Апошнія паўгоды ў Беларусі многія медыі пісалі пра міграцыйную тэматыку праз падзеі на мяжы. На што яны звярталі ўвагу, як асвятлялі гэтую тэму? Якія былі падыходы ў рэдакцый і аўтараў_к да тэкстаў?

    Да Міжнароднага дня мігранта_кі праваабарончая каманда Human Con­stan­ta і Журналісты за талерантнасць запрашаюць на размову з/для медыяў пра тое, якія цяжкасці выклікала міграцыйная тэматыка і як з імі можна спраўляцца.

    У сустрэчы возьмуць удзел журналісты_кі такіх медыяў як Deutsche Welle, Радыё Свабода, Медыязона.Беларусь і іншыя. Ва ўсіх, хто ўдзельнічае, будзе магчымасць задаваць пытанні, а таксама пачуць рэкамендацыі ад Human Con­stan­ta па недыскрымінацыйным падыходзе пры апісанні міграцыйных працэсаў.

    Калі: 16 снежня (чацвер)

    Час: 13:00–14:00 (мінскі час)

    Фармат: zoom, спасылку дашлем пасля рэгістрацыі па спасылцы тут.

    Інфармацыйны партнёр — Беларуская асацыяцыя журналістаў!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.