• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэзідэнцыя Stiftung Künstlerdorf Schöppingen 2023 (да 31 жніўня)

    Штогод Stiftung Künstlerdorf Schöppingen прысуджае каля 40 стыпендый у галінах візуальных мастацтваў, літаратуры і музыкі (кампазіцый). З моманту заснавання Künstlerdorf у 1989 годзе было запрошана каля 800 мастакоў. 

    Kün­stler­dorf — прастора для шырокага спектру мерапрыемстваў і творчага абмену. Забяспечваецца грамадскай кухняй, садам, майстэрняй, бібліятэкай, галерэяй, выставачнай залай і прылеглай тэрыторыяй.

    Працягласць: 2–6 месяцаў (вызначаецца індывідуальна). 

    Для каго: 
    — прафесійныя мастакі, літаратары і кампазітары;
    — усіх нацыянальнасцяў і ўзростаў. 

    Прадстаўляецца: 
     ⁃ стыпендыя 1500 EUR/месяц мінус прыкладна 10% на эксплуатацыйныя выдаткі;
     ⁃ жыллё (можа быць таксама для партнёраў і сям’і).

    Стыпендыя не абавязвае прадстаўляць вынікі працы. Акрамя таго, яны вітаюць добраахвотны ўдзел у арганізацыі мерапрыемстваў у форме лекцый, чытанняў, семінараў і падобных.

    Дэдлайн: 31 жніўня.

    Даведацца больш 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Гранты для незалежных медыяў у краінах Балтыі (дэдлайн — 31 ліпеня)

    The Baltic Cen­tre for Media Excel­lence (BCME) пры падтрымцы Міністэрства Еўропы і замежных спраў Францыі запускае праграму Baltic Shield: Strength­en­ing Inde­pen­dent Media (Балтыйскі шчыт: Умацаванне незалежных медыяў). Праграма даступна для беларускіх медыяў, чые супрацоўнікі і супрацоўніцы працуюць у краінах Балтыі.
    08.07.2026
    Акцэнты

    Прэмія Fetisov Journalism Awards (дэдлайн — 15 верасня)

    Конкурс адкрыты для прафесійных журналістаў — прадстаўнікоў СМІ, прафесійных журналісцкіх арганізацый і журналістаў-фрылансераў.
    03.06.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.