• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Пераехаўшыя»: у сераду а 19:00. Госці — Яўген Атцецкі і Зміцер Галко з Украіны

    Гісторыі пераезду ў розныя краіны ад нашых журналістаў. Мы ўжо размаўлялі з беларускімі журналістамі ў Польшчы ды Нарвегіі, Нямеччыне і Украіне, Латвіі ды Швейцарыі. Усе яны працягваюць рабіць беларускую журналістыку, не гледзячы на шэраг складанасцяў.

    Як ім працуецца?
    Якія складанасці ўладкавання ў краінах, якія абралі для жыцця па-за Беларуссю?
    Дзе знайсці натхненне працаваць?
    Як гэта – быць беларускім журналістам ці журналісткай у незнаёмай краіне?

    Яўген Атцецкі. Яўген – фатограф і аўтар праекту пра Плошчу Перамен – менскі двор, дзе забілі Рамана Бандарэнку. У 2022 Яўген выдаў кнігу пра Плошчу Перамен, паўдзельнічаў у некалькіх міжнародных фотавыставах.
    За актыўнай прафесійнай дзейнасцю стаіць не самая простая гісторыя самаго Жэні. Не самая простая, але знаёмая шэрагу беларускіх журналістаў. З аўтарытарнай Беларусі – у Кіеў – з ужо ваеннага Кіева – куды?
    Дзе цяпер новы дом Жэні? І ці лёгка ён перажывае ўсе цяжкасці? А калі не, то што дапамагае спраўляцца і знаходзіць сілы для новых праектаў і для таго, каб заставацца ў беларускай тэматыцы?
    Аб асабістых і прафесійных радасцях і складанасцях, дасягненнях – і няўдачах таксама.

    Дзмітрый Галко. Дзмітрый Галко жыве ва Украіне з 2018 года. З’ехаў туды пасля прасуду да 4 гадоў «хіміі» за нібыта напад на міліцыянта. Цяпер ён у Херсоне. Калі мы дамаўляемся наконт сустрэчы праз тыдзень, Дзмітрый пагаджаецца са словамі: «Калі буду жывы і будзе сувязь».
    Цяпер ён не толькі журналіст, але і валанцёр. Кажа, што пра ўбачанае ў ваеннай Украіне можа распавядаць гадзінамі. Быў у Бучы, Ірпені, Гастомелі, на Харкаўшчыне і ў Херсоншчыне. Бачыў усе жахі сваімі вачыма. 

    Размаўляем не толькі пра вайну, але і пра асабістае: чаму не выехаў з пачаткам вайны і як ставіцца да выехаўшых, пра маральны стан і дзе бярэ сілы на працу ў такіх нечалавечых умовах.

    Чарговая сустрэча – у бліжэйшую сераду, 30 лістапада, а 19:00 па менскім часе.

    Мадэратарка сустрэчы – журналістка Алёна Дубовік.

    Для ўдзелу, калі ласка, ЗАРЭГІСТРУЙЦЕСЯ.

    Спасылка для ўваходу прыйдзе на пазначаную Вамі электронную пошту.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Прэмія Fetisov Journalism Awards (дэдлайн — 15 верасня)

    Конкурс адкрыты для прафесійных журналістаў — прадстаўнікоў СМІ, прафесійных журналісцкіх арганізацый і журналістаў-фрылансераў.
    03.06.2026
    Акцэнты

    Гранты для незалежных медыяў у краінах Балтыі (дэдлайн — 31 ліпеня)

    The Baltic Cen­tre for Media Excel­lence (BCME) пры падтрымцы Міністэрства Еўропы і замежных спраў Францыі запускае праграму Baltic Shield: Strength­en­ing Inde­pen­dent Media (Балтыйскі шчыт: Умацаванне незалежных медыяў). Праграма даступна для беларускіх медыяў, чые супрацоўнікі і супрацоўніцы працуюць у краінах Балтыі.
    08.07.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.