• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Экспрэс-курс «Сам сабе SMM» (10 траўня)

    Навучальная праграма #Art­Power­Be­larus запрашае на адкрыты экспрэс-курс«Сам сабе SMM». Спікер — спецыяліст па медыйнай камунікацыі Раман Абрамчук.

    курс па SMM

    Калі: 10 траўня, 18:00 (Мінск, Вільня) / 17:00 (Варшава)

    Дзе: Zoom

    Падчас лекцыі, якая будзе доўжыцца 3 акадэмічныя гадзіны, гаворка пойдзе пра:

    • асаблівасці працы розных сацыяльных сетак і месенджараў;
    • найлепшыя практыкі стварэння эфектыўных публікацый у розных фарматах;
    • танальнасць камунікацыі і як яе правільна выбіраць у залежнасці ад сеткі, кантэксту, аўдыторыі;
    • сторытэлінг і яго элементы, якімі можна эфектыўна карыстацца ў сацсетках.

    Вы навучыцеся:

    • самастойна ствараць паблікі і рабіць іх эфектыўнымі;
    • знаходзіць інфанагоды для пастоў у моманты, калі посціць, здаецца, няма чаго;
    • размаўляць з падпісантамі на зразумелай ім мове.

    Далучыцца да онлайн-сустрэчы можна па спасылцы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    14.09.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.