• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кніжны краўдфандынг: Як выдаць сваю кнігу? (Мінск)

    17 кастрычніка 2016 года ў Мінску 'Улей' ладзіць сустрэчу "Кніжны краўдфандынг: Як выдаць сваю кнігу?". Запрашаюцца пісьменнікі і літаратары-пачаткоўцы.

    Сёння ў Беларусі сродкі для выдання сваёй кнігі можна знайсці праз краўдфандынг. На беларускай пляцоўцы ‘Ўлей’ створаны адмысловы раздел «Літаратура» — для збору сродкаў на выданне дакументальных і мастацкіх кніг, альбомаў па мастацтве. Падчас сустрэчы можна даведацца, з чаго пачаць выданне рукапісу, якім чынам будаваць краўдфандынгавую кампанію і адносіны з выдавецтвам.

    Пачатак — а 19‑й. Уваход вольны. Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, пр. Машэрава, 9, «Корпус 8». Мерапрыемства на Фэйсбуку.

    Паводле «Улей»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    14.09.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.