• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анлайн-курсы ад Вольнага беларускага ўніверсітэта (дэдлайн — 23 ліпеня)

    Вольны беларускі  ўніверсітэт разам з Беларускай акадэміяй ў рамках супольнага праекту з Вышэйшай школай менеджэрскіх кадраў у Коніне, падтрыманага Фондам міжнароднай салідарнасці, абвяшчае набор на 4 асінхронныя і 2 анлайн-курсы беларускіх выкладчыкаў.

    Праграмы курсаў:

    • Канфлікты ў Еўразіі

    • Eng­lish through Pol­i­tics

    • Mass Media Texts in Eng­lish

    • Усе мы родам з дзяцінства?

    • Параўнаўчае канстытуцыйнае права: Беларусь і сусветны досвед.

    • Палітычныя сістэмы еўрапейскіх дзяржаваў

    Удзельнікі будуць мець магчымасць захаваць ананімнасць анлайн праз выкарыстанне ў навучальнай прасторы (на анлайн-лекцыях і ў камунікаванні з аднагрупнікамі) псеўданімаў ці ўласных імёнаў без прозвішчаў.

    Падрабязнасці і рэгістрацыя на анлайн-курсы ВБЎ

    Чаму варта падавацца?

    • Курсы даступныя анлайн, таму вы можаце вучыцца ў зручны для вас час і тэмпе.

    • Выкладчыкі — эксперты ў сваіх галінах, гатовыя падзяліцца сваімі ведамі і досведам з вамі.

    • А яшчэ, па заканчэнні кожнага курса, вы атрымаеце сертыфікат, які пацвярджае ваша паспяховае праходжанне!

    • Удзельнікі будуць мець магчымасць захаваць ананімнасць падчас анлайн-навучання.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    14.09.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.