• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анлайн-курсы Free University 2025 (дэдлайн — 1 верасня)

    ФОРИн-офіс запрашае на бясплатную адукацыйную праграму з вольным выбарам курсаў на актуальныя тэмы: перамовы, сучасны маркетынг і SMM, фактчэкінг, відэамэйкінг і Tik­Tok, SEO і іншыя.

    Free Uni­ver­si­ty — гэта анлайн-праграма, пабудаваная на свабодным выбары прадметаў для вывучэння. Можна запісацца на любы з курсаў, а для атрымання сертыфіката дастаткова завяршыць мінімум 4 (прысутнічаць на больш як 50% вебінараў).

    Калі: Заняткі адбудуцца ў верасні і кастрычніку 2025 года.

    Тэмы курсаў:

    • Асновы SMM і прасоўвання кантэнту ў сацсетках.
    • Сучасны маркетынг і інтэрнэт-маркетынг.
    • Фактчэкінг для пачаткоўцаў.
    • Video­mak­ing & Tik­tok.
    • Мастацтва дыпламатыі: ад сучасных канфліктаў да інсайдаў дыпламатычнай працы. 
    • Дэбаты — ад падрыхтоўкі прамовы да паспяховага выступу.
    • Асновы криптовалют.
    • SEO і інтэрнэт-маркетынг. 
    • Як патрапіць на праграму Work & Trav­el USA (1 вэбінар): інсайды ўдзельніцы.

    Да ўдзелу ў праграме запрашаюць усіх жадаючых незалежна ад узросту, нацыянальнасці і краіны пражывання. Адзіная ўмова — падпісацца на адну з соцсетак ФОРИн-офіса (Insta­gram, Face­book, Tik­Tok ці YouTube).

    Працоўныя мовы — беларуская і руская.

    Актыўныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць магчымасць удзелу ў афлайн-трэнінгу TofT (трэйнінг для трэнераў) і прыярытэт у адборы на міжнародныя мерапрыемствы ФОРИн-офіса.

    Дэдлайн рэгістрацыі — 1 верасня 2025 года. Неабходна запоўніць АНКЕТУ.

    Больш інфармацыі — на сайце і па запыце на адрас info@forin.org

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    31.08.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.