• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адукацыйны курс БАЖ “Сторытэлінг і журналістыка. Як ствараць і расказваць гісторыі” (рэгістрацыя да 29.01)

    Мінск-Вільня 02.02.2019 — 23.03.2019

    Сторытэлінг у журналістыцы актуальны сёння як ніколі, рэдакцыі вядучых СМІ спаборнічаюць у расказванні гісторый пры дапамозе сучасных тэхналогій і новых візуальных практык.

    Якім чынам адбываецца камунікацыя з аўдыторыяй? Як стварыць базу для разнапланавых падыходаў у журналісцкай дзейнасці аднаго асобнага аўтара? Як арыентавацца ў сучасным лічбавым асяроддзі і шырэй — у візуальнай культуры?

    Адказы на ўсе гэтыя пытанні атрымаюць удзельнікі аўтарскага курса Сяргея Гудзіліна “Сторытэлінг і журналістыка. Як ствараць і расказваць гісторыі сёння”.

    Курс складаецца з цыклу лекцый па базавых панятках і інструментах, неабходных для стварэння канкурэнтнага прадукту на рынку СМІ. Гэты курс комплексна прадставіць усё самае неабходнае, што патрабуецца сучаснаму аўтару, які хоча разабрацца ў сучаснай візуальнай журналістыцы. Курс не толькі навучыць тэхнікам працы з інфармацыйным кантэнтам, але і пазнаёміць удзельнікаў з шырокім спектрам ведаў у камунікацыі, маркетынгу і медыяпланаванні.

    З чаго складаецца курс?

    З сямі трохгадзінных лекцый, якія ў сціслай форме апісваюць усе этапы распрацоўкі і стварэння журналісцкіх гісторый пры дапамозе сучасных тэхналогій. Практычная частка курса будзе пабудавана ў кантэксце сусветнай візуальнай культуры. Удзельнікі не проста атрымаюць тэарэтычныя веды, а ўбачаць шырокі спектр узаемасувязей паміж культурай і камунікацыяй не толькі ў беларускім але і сусветным кантэксце.   

    Для каго курс?

    Для журналістаў-пачаткоўцаў, якія жадаюць пашырыць сваю спецыялізацыю і авалодаць дадатковымі ведамі і інструментамі ў стварэнні разнапланавых інфармацыйных матэрыялаў. Для пішучых журналістаў, якія жадаюць пашырыць свае ўменні ў рабоце з візуальным і графічным матэрыялам. Для супрацоўнікаў рэдакцый, якія працуюць у сферы маркетынгу і працы з брэндамі.

    Пра трэнера: Сяргей Гудзілін, 31 год — фатограф і візуальны сторытэллер. Працуе ў сферы журналістыкі, рэкламы, дакументальных і арт-праектах зNa­tion­al Geo­graph­ic mag­a­zine, The New York Times, Gaze­ta Wybor­cza, Sven­s­ka Dag­bladet, 11 FREUNDE, Lenta.ru, РБК, The Vil­lage, Наша Ніва, ІМЕНА і інш.

    Прыярытэт пры адборы ўдзельнікаў аддаецца сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў, якія не маюць запазычанасці па ўнёсках.

    Апісанне курса. Курс «“Сторытэлінг і журналістыка. Як ствараць і расказваць гісторыі сёння” пачнецца 2.02.2019 і закончыцца 23.03.2019. Заняткі (усяго 7) будуць праходзіць у Мінску кожную суботу цягам 3 гадзін. Лепшыя з удзельнікаў пасля заканчэння курса змогуць патрапіць на майстар-клас замежнага трэнера ў Вільні.

    Удзел у курсе бясплатны, але колькасць месцаў абмежаваная. Форма рэгістрацыі ТУТ.

     

    Рубрыка «Конкурсы і навучанне» ЦАЛКАМ

    «SMM и медиаметрики» — образовательный курс от БАЖ (заявки до 29 января)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.