• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрыты набор у Варшаўскую Еўраатлантычную летнюю акадэмію (дэдлайн — 11 траўня)

    Каледж Еўропы ў Натоліне сумесна з Польска-амерыканскім фондам свабоды вырашыў, што WEASA 2025 будзе сканцэнтравана на пашырэнні магчымасцей грамадзян Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Малдовы, Грузіі і Украіны неабходнымі навыкамі і ведамі для супрацьстаяння выклікам дэзінфармацыі і павышэння нацыянальнай устойлівасці.   

    Адкрыты набор у Варшаўскую Еўраатлантычную летнюю акадэмію

    Да ўдзелу заклікаюць тых, хто  працуе палітычнымі аналітыкамі, экспертамі, кансультантамі, дзяржаўнымі служачымі, журналістамі, спецыялістамі прыватнага сектара і ў няўрадавых арганізацыях і зацікаўлены ў тэмах, звязаных з WEASA. Кандыдатам трэба мець не менш за пяць гадоў прафесійнага досведу.

    На фоне інтэнсіўнай геапалітычнай нестабільнасці і пастаяннага ўсплёску дэзінфармацыі ўмацаванне лічбавай устойлівасці мае больш важнае значэнне, чым калі-небудзь, асабліва для грамадстваў ва ўразлівых рэгіёнах. 

    Таму тэма гэтага года: «Лічбавая ўстойлівасць у эпоху дэзінфармацыі». WEASA-2025 пройдзе ў Каледжы Еўропы Натолін у Варшаве з 6 па 13 ліпеня 2025 года.

    Праграма спалучае лекцыі, семінары і панэльныя дыскусіі, прапаноўваючы як тэарэтычную базу, так і практычнае прымяненне. 

    Удзельнікі будуць абмяркоўваць

    • Дэзінфармацыя і ўводзіны ў OSINT 
    • Медыяпісьменнасць: канцэпцыі і практычныя практыкаванні 
    • Асабістая лічбавая бяспека: практычныя інструменты для бяспекі ў інтэрнэце    
    • Дэмакратыя і правы чалавека ва Усходняй Еўропе і на Паўднёвым Каўказе 
    • Новыя дзяржавы і іх гібрыдны ўплыў на Усходнюю Еўропу і Паўднёвы Каўказ 
    • Праблема кібербяспекі ў дэмакратычным працэсе. 

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Выдаткі на праезд будуць кампенсаваны да 350 еўраа пражыванне і харчаванне падчас акадэміі цалкам пакрываюцца арганізатарамі WEASA. Пытанні можна накіроўваць па адрасе: contact@weasa.org .

    WEASA — гэта штогадовая летняя школа для спецыялістаў сярэдняга звяна, якія цікавяцца геапалітыкай, дэмакратыяй, бяспекай і лічбавымі пытаннямі. WEASA была заснавана ў 2013 годзе ў партнёрстве Каледжа Еўропы ў Натоліне, Польска-амерыканскага фонду свабоды і Нямецкага фонду Маршала ЗША. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    31.08.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.