• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: Instagram-акаўнт журналіста і пісьменніка Сашы Філіпенкі, сайт «Беларускага моладзевага хаба» ў Варшаве

     21 траўня Міністэрства інфармацыі Беларусі зноў папоўніла  Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У ліку іншых забароненых да распаўсюду інтэрнэт-рэсурсаў унесеная старонка ў Insta­gram беларускага пісьменніка і журналіста Сашы Філіпенкі.

    Саша Філіпенка журналіст і пісьменнік

    Саша Філіпенка. Фота: https://t.me/sasha_filipenko

    Insta­gram-акаўнт «sashafil» (ідэнтыфікатар instagram.com/sashafil) уключылі ў гэты спіс паводле рашэння суда Савецкага раёна Мінска ад 19 траўня 2025 года. Гэта асабістая старонка журналіста і пісьменніка Сашы Філіпенкі, які ў 2020 годзе падтрымаў беларускія пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Праз гэта ён трапіў і пад крымінальны пераслед за нібыта распальванне варожасці (частка 3 артыкула 130 КК РБ).

    Саша Філіпенка з’яўляецца гарамадзянінам Беларусі, але працяглы час жыў у Расіі. З 2009 па 2011 гады ён працаваў на «Першым канале», дзе пісаў сцэнары да шэрагу тэлепраграм. Потым перайшоў на тэлеканал «Дождь», дзе вядоўцам праектаў «Вечерний Герасимец» и «Ездим дома!». У 2020 годзе вёў штотыднёвую праграму «На троих» на телеканале RTVI. Тады ж ён запачаткаваў свой YouTube-канал «Бывший сын», дзе правёў  «Солидарные чтения» на падтрымку тых, хто выступаў за палітычныя змены ў Беларусі. Найбольш шырока Саша Філіпенка вядомы як сучасны пісьменнік — аўтар пяці раманаў, за сваю творчасць ён уганараваны шматлікімі літаратурнымі прэміямі.

    У адпаведнасці з рашэннем суда Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ад 19 траўня 2025 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны інтэрнэт-рэсурс «Беларускi Хаб у Варшаве» (ідэнтыфікатар byhub.org). Гэта старонка ініцыятывы «Беларускі моладзевы хаб» —  грамадскай пляцоўкі для беларускіх арганізацый, ініцыятыў і актывістаў у вымушанай эміграцыі, якая распачала сваю дзейнасць у 2021 годзе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.