• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «СБ. Беларусь сегодня» зменшыла наклад. Але маніпулятыўна ўдвая завышае рэальную колькасць асобнікаў

    Пільныя чытачы галоўнай лукашэнкаўскай газеты «СБ. Беларусь сегодня» звярнулі ўвагу, што наклад выдання зменшыўся ўпершыню за два гады. Апошнім часам ён складаў 148 989 асобнікаў, а цяпер апусціўся да 142 718 асобнікаў. Падзенне амаль на 5% — у прынцыпе нічога крытычнага ў такіх зменах няма.

    Гэта рэальная колькасць друкуемых газет. Частка з іх не прадаецца і пасля адпраўляецца ў макулатуру, але лічбаў спісання ў адкрытым доступе няма.

    Але варта нагадаць, што рэдактары «СБ. Беларусь сегодня» па-ранейшаму падманваюць свайго чытача і завышаюць наклад удвая. Чытач газеты можа ўбачыць на апошняй старонцы кожнага выпуску маніпулятыўную фармулёўку «агульны наклад 285 436 асобнікаў».

    Адкуль яна ўзялася? У газеце Адміністрацыі прэзідэнта выкарыстоўваюць арыгінальную махлярскую стратэгію. Яны механічна сплюсоўваюць наклад штодзённага выпуску «СБ» (каля 140–145 тысяч асобнікаў у розныя дні) і наклад беларуска-расійскага «Саюз» (згаданыя вышэй 142 718), які ўкладваюць у кожны асобнік «СБ» шточацвер.

    Атрыманая лічба «агульнага наклада» дазваляе дэманстраваць уяўную папулярнасць.

    Чытайце яшчэ:

    Докшыцкая раёнка будзе навучаць блогераў, каб запусціць анлайн-праект у TikТок і Instagram

    Дырэктара тэлекампаніі «Гродна» звольнілі за п’яную язду — Hrodna.life

    Галоўнай рэдактаркай «Гродзенскай праўды» стала ідэолаг аблвыканкама

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.