• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Па краіне затрымлівалі журналістаў СПІС

    У пятніцу, 19 чэрвеня, апошні дзень для збору подпісаў. Прэтэндэнты ў кандыдаты вырашылі выкарыстаць яго для правядзення пікетаў. У па краіне былі затрыманыя журналісты, якія асвятлялі сацыяльна значныя падзеі.

    Спіс затрыманых.

    Мінск:

    Журналістку Радыё Свабода Аляксандру Дынько і Андрэя Рабчыка затрымалі падчас жывога эфіру. Вызваленыя.

    Журналістка Ірына Арахоўская была затрыманая, каля 1,5 гадзіны правяла ў РАУСе, вызвалілі пасля праверкі дакументаў.

    Карэспандэнт Reuters Уладзімір Косцін. Міліцыя кажа, што затрымала іх «для высвятлення асобаў».

    Затрымлівалі журналістаў «Еўрарадыё». Марыю Вайтовіч і Арцёма Маёрава затрымлівалі падчас сённяшняга хапуна ў Мінску. Яны нічога не парушалі, проста рабілі сваю працу. Праз некалькі гадзін вызвалілі.

    Быў затрыманы журналіст TUT.BY Вадзім Заміроўскі. Вызвалены.

    Анастасія Занько, журналістка Onliner.by. Вызваленая.

    Іна Кардаш, журналістка ўкраінскага тэлебачання. Вызваленая.

    Святласлаў Зоркі, «КП у Беларусі». Вызвалены.

     

    Магілёў:

    Затрымалі журналіста TUT.BY Анжаліку Васілеўскую, а таксама незалежнага журналіста Алеся Сабалеўскага. Вызваленыя.

     

    Бабруйск:

    Затрымалі журналістку Алесю Лацінскую. Вось як яна апісвае дзеянні супрацоўнікаў міліцыі: «Пагрузілі ў аўтазак, ператрэслі ўсе рэчы, распранулі дагала і нават матузкі дасталі з кедаў (як я зразумела, мужчын не распраналі, толькі мяне)». Праз некаторы час вызвалілі.

    Журналіста Сяргея Лацінскага змясцілі да панядзелка у IЧУ. Абвінавачваюць паводле КаАП ва удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, слуханне справы ў судзе прызначана на панядзелак.

    Таксама быў затрыманы журналіст выдання «Вечерний Бобруйск» Дзяніс Носаў. Увечары яго вызвалілі без складання пратаколаў. 

    У Бабруйску затрыманыя журналісты падчас асвятлення акцыі салідарнасці

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.