• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Hrodna.life прызналі найлепшым рэгіянальным медыя 2020 года ў Беларусі

    Вынікі штогадовага конкурса Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальных медыя падвялі 6 лістапада. Сёлета ў спаборы удзельнічалі 13 незалежных рэгіянальных медыяў, 96 аўтараў і амаль 300 матэрыялаў. Галоўную намінацыю конкурса — найлепшае медыя года — журы прысудзіла Hrodna.life. Таксама журналісты сайта сталі пераможцамі і намінантамі ў васьмі тэматычных раздзелах конкурса.

    Летась Hrodna.life прызналі найлепшым сайтам, а журналісты прывезлі з цырымоніі ўзнагароджання 7 дыпломаў. Сёлета гродзенцы атрымалі найвышэйшую ўзнагароду журы.

     

    У намінацыі «Фота» журы адзначыла працу Руслана Кулевіча пра «Маўклівы» перформанс у памяць ахвяраў Халакосту.

    У намінацыі «Экалогія» адзначаны матэрыял Таццяны Сідлярэвіч «Злавіў хайп і стаў фермерам. Праграміст з Гродна закопвае грэчку ў зямлю і вырошчвае ягады годжы».

    У намінацыі «Культура» вылучылі працу Таццяны Сідлярэвіч «У Навагрудку не могуць сабраць грошы на памятны знак сям’і, якая ратавала яўрэяў з гета».

    Сярод матэрыялаў на беларускай мове журы адзначыла матэрыял Ірыны Новік «Сям’я з Гродна перавяла дзяцей у вясковую школу — далей ад каранавіруса. Вось што атрымалася».

    Надзея Вішнеўская з артыкулам «Мы любого убьем, но вам город не отдадим». О чем рассказали гродненцы, пришедшие снимать побои в судмедэкспертизу» стала намінанткай у раздзеле «Сацыяльны рэпартаж».

    Пераможцам ў намінацыі «Краязнаўства» прызналі серыю артыкулаў і відэазамалёвак «Экскурсія (вакол) аднаго дома» Антона Шаранкевіча.

    У намінацыі «Відэа» найлепшым стаў рэпартаж Эміліі Комар і Андрэя Ломава пра жанчын у беларускай палітыцы.

    Найлепшымі сацыяльнымі акцыямі прызнаны супольны праект Hrodna.life і Гродзенскага дзіцячага хоспіса «Супрэматызм. Мастацтва. Дабрачыннасць» ды выданне кнігі «Гарадзенкі».

    Перамога ў конкурсе Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальных медыя — не адзінае прызнанне 2020 года. Сёлета Hrodna.life таксама атрымаў высокія адзнакі ў маніторынгу выканання прафесійных стандартаў Medi­aIQ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.