• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Бюро»: Беларуская прапаганда асвойвае цэлыя кантыненты

    «Белтэлерадыёкампанія» вяшчае ў Расіі, Еўропе, Азіі, Афрыцы, Паўднёвай Амерыцы і Карыбскім басейне і спускае на гэта мільёны з дзяржбюджэту.

    прапаганда

    Фота: БАЖ

    «Бюро» вывучыла тэндарную дакументацыю «Белтэлерадыёкампаніі» і высветліла, што дзяржаўны медыяхолдынг штогод траціць мільёны беларускіх рублёў з бюджэту на распаўсюд прапагандысцкіх наратываў адразу на некалькіх кантынентах.

    Мяркуючы па падпісаных кантрактах, «Белтэлерадыёкампанія» закупляе паслугі электрасувязі па спадарожнікавым распаўсюджанні тэлепраграмы «Беларусь 24» і радыёпраграмы «Беларусь» з 2022 года.

    Напрыклад, у 2025 годзе тэлекампанія ўжо аплаціла трансляцыю сваёй прадукцыі:

    • на ўсёй тэрыторыі Расійскай Федэрацыі;
    • у Цэнтральнай (поўнае пакрыццё) і Заходняй Азіі (з абавязковым поўным пакрыццём Азербайджана, Арменіі ды Грузіі);
    • у Заходняй (поўнае пакрыццё), Усходняй, Паўночнай (з абавязковым поўным пакрыццём Вялікабрытаніі, Ірландыі, Латвіі, Літвы і Эстоніі) і Паўднёвай Еўропе (з абавязковым поўным пакрыццём Сербіі);
    • у Паўднёвай Амерыцы і Карыбскім басейне (поўнае пакрыццё);
    • у Паўночнай, Заходняй (поўнае пакрыццё), Усходняй (з абавязковым поўным або частковым пакрыццём Зімбабвэ) і Паўднёвай Афрыцы.

    Як вынікае з тэхзаданняў «Белтэлерадыёкампаніі», кіраваць спадарожнікам могуць толькі пастаўшчыкі з краін, якія не ўключаныя ў спіс «недружалюбных» да Беларусі.

    У 2025 годзе прарэжымны медыяхолдынг ужо заключыў кантракты больш як на 2 мільёны беларускіх рублёў (каля 550 тысяч еўра). Даражэй за ўсё каштуе вяшчанне на тэрыторыі Расіі – без малага 700 тысяч рублёў. Кошт ахопу Еўропы і Азіі сумарна – амаль 780 тысяч рублёў. Парадаваць беларускім прапагандысцкім кантэнтам гледачоў Паўднёвай Амерыкі, Карыбскага басейна і Афрыкі каштуе амаль 565 тысяч бюджэтных рублёў.

    Згодна з дадзенымі сайта дзяржзакупак, з 2022 па 2025 гады «Белтэлерадыёкампанія» ўжо выдаткавала на гэтае трансляцыйнае вяшчанне амаль 8 мільёнаў беларускіх рублёў (без малога 2,5 мільёна еўра) з дзяржаўнага бюджэту.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    Аб рашэнні Праўлення БАЖ ад 25 жніўня 2026 года 25 жніўня 2026 адбылося пасяджэнне Праўлення БАЖ, на якім разглядаліся выкананне рашэння Праўлення БАЖ ад 23 снежня 2025 года па справе Барыса Гарэцкага, а таксама праект Гендарнай палітыкі БАЖ.
    26.08.2026

    Мониторинг пророссийской пропаганды в государственных телевизионных СМИ Беларуси. Январь – февраль 2026

    14.07.2026
    Акцэнты

    Праваабаронцы прызналі Юрыя Трашчынскага палітвязнем

    Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі апублікавалі сумесную заяву, датычную гукарэжысёра Юрыя Трашчынскага, абвінавачанага паводле часткі 3 артыкула 361–1 Крымінальнага кодэкса Беларусі ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні». Гукарэжысёру інкрымінавалася супрацоўніцтва з радыёстанцыяй «Беларускае Радыё Рацыя», якую КДБ 16 студзеня 2024 года абвясціў «экстрэмісцкім фармаваннем».
    21.07.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.