• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ атрымаў прэмію Гюнтэра Вальрафа

    Беларускую асацыяцыю журналістаў адзначылі за важную шматгадовую працу па абароне журналістаў і свабоды слова.

    Гарэцкі Кёльн

    Барыс Гарэцкі трымае ў руках партрэт зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай. Фота: БАЖ

    Цырымонія ўручэння прэміі Гюнтэра Вальрафа (Gün­ter Wall­raff Prize for Press Free­dom and Human Rights) прайшла 9 траўня ў Кёльне. Узнагароду атрымаў намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі, які трымаў у руках партрэт зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай.

    — Гэтая прэмія для нас — яшчэ адна важная магчымасць нагадаць пра 40 журналістаў і журналістак, якія сёння знаходзяцца ў турмах Лукашэнкі за сваю прафесію. Патрабаванне вызваліць медыйшчыкаў павінна гучаць на ўсіх міжнародных пляцоўках, бо гэтыя людзі проста ўзятыя ў закладнікі за сваю працу. У цэнтры Еўропы як мінімум 1200 палітзняволеных, сярод якіх 40 журналістаў, — гаворыць Барыс Гарэцкі.

    Намеснік старшыні БАЖ  нагадаў прысутным, што ўсе незалежныя медыі пад ціскам рэжыму з’ехалі з Беларусі. Лукашэнка, які больш за 30 гадоў не выпускае ўладу з рук, і ўсе гэтыя гады імкнецца знішчыць незалежныя медыі, цяпер — нават у выгнанні:

    — Нягледзячы на ​​той жах, які адбываецца цяпер  — абсалютна ўсе незалежныя сайты ў Беларусі заблакаваныя, СМІ прызнаныя экстрэмісцкімі фармаваннямі (як Аль Каіда). Усе медыя. Нават нямецкія Die Tageszeitung і Дойчэ Вэле. Я — адзін з лідараў «экстрэмісцага фармавання».

    Не зважаючы на рэпрэсіі, на фінансавы крызіс, незалежныя медыі даносяць да беларусаў унутры краіны праўдзівую інфармацыю.

    — Улада робіць усё, каб заглушыць нашыя галасы прапагандай. Прапагандысты жадаюць захапіць розумы людзей. Для іх гэта важна. Бо  ў адрозненне ад Расіі, большасць беларусаў супраць вайны, — адзначыў у сваім выступленні Барыс Гарэцкі. — Пакуль ёсць незалежныя медыі, беларусы могуць ведаць праўду пра вайну. Пра тое, што свет не такі, як яго малюе Пуцін. Аб палітвязнях. Аб правах чалавека. Гэта наша праца.

    БАЖ прэмія

    Барыс Гарэцкі (злева) і Таццяна Хоміч, сястра Марыі Калеснікавай (другая злева) атрымліваюць прэмію Гюнтэра Вальрафа ў Кёльне. Фота: БАЖ

    Пра прэмію

    Прэмія Гюнтэра Вальрафа (Gün­ter Wall­raff Prize for Press Free­dom and Human Rights) прысуджаецца ініцыятывай Ini­tia­tive for News Enlight­en­ment і паклікана прыцягнуць увагу да тэм і дыскурсаў, якія не знаходзяцца на паверхні міжнародных медыя. 82-гадовы Гюнтэр Вальраф — нямецкі журналіст і пісьменнік, адзін з заснавальнікаў журналісцкага расследавання ў сучасным выглядзе.

    Сёлета пераможцамі прэміі названыя Беларуская асацыцяцыя журналістаў — за важную шматгадовую працу па абароне журналістаў і свабоды слова. А таксама палізняволеная Марыя Калеснікава — сімвалічная фігура, якая можа выступаць у якасці прадстаўніка многіх людзей, якія ахвяравалі сваёй свабодай і жыццём за свабодную і дэмакратычную Беларусь.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.