Беларускія журналісты Беластока ўшанавалі памяць Уладзіміра Паца
31 кастрычніка прадстаўнікі беларускай журналісцкай супольнасці адведалі магілу калегі журналіста Уладзіміра Паца.

Прадстаўнікі беларускай журналісцкай супольнасці адведалі магілу калегі журналіста Уладзіміра Паца. Фота: БАЖ
Журналісты ўсклалі кветкі і запалілі лампадку, а таксама прыгадалі, чым вядомы знаны журналіст. Уладзімір Пац шмат год быў карэспандэнтам Польскага Радыё, сярод іншага асвятляў пратэсты 2020 года ў Мінску.
Яго не стала 10 снежня 2021 года ва ўзросце 54 год. Як ураджэнец Кнышэвічаў, пахаваны на праваслаўных могілках у Самогрудзе Сакульскага павета Падляскага ваяводства.

Прадстаўнікі беларускай журналісцкай супольнасці адведалі магілу калегі журналіста Уладзіміра Паца. Фота: БАЖ
Некалькі месяцаў таму ў беларускіх журналістаў у Беластоку ўзнікла ініцыятыва наведваць пахаванні калег, звязаных з Беларуссю, і ўшаноўваць іх памяць у рэгіёне.
@bajmedia