• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: Instagram блогеркі Вольгі Такарчук і Telegram-канал «Дурніца news»

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 16 верасня ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Вольга Такарчук у спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў РБ

    Вольга Такарчук. Фота: D. Umbra­so / LRT

    У яго ўнеслі Insta­gram-акаўнт «Оля Токарчук» (ідэнтыфікатар @olya.takarchuk). Рашэнне лічыць інтэрнэт-рэсурс «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прыняў 15 верасня 2026 года суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска.

    Гэтая старонка належыць беларускай блогерцы і экс-палітзняволенай Вользе Такарчук. Блогерка атрымала шырокую вядомасць падчас грамадска-палітычных падзей у Беларусі ў 2020 годзе дзякуючы свайму YouTube-каналу.

    У снежні 2021 года ёй прысудзілі паўтара года калоніі, звінаваціўшы па трох крымінальных артыкулах, характар пераследу быў палітычна матываваны. Жанчына цалкам адбыла прысуджаны тэрмін зняволення, пакінула Беларусь і працягвае блогерскую дзейнасць.

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі таксама Telegram-канал пад назвай «Дурніца news» (ідэнтыфікатар https://t.me/durnicanews). На ім публікуюцца гумарыстычныя відэаролікі, а таксама палітычныя навіны з Польшчы і Беларусі. Рашэнне прызнаць яго змест «экстрэмісцкім» прыняў 15 верасня 2026 года той самы суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.