• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Іспанскі журналіст выдаў кнігу пра Беларусь і 32-гадовае кіраванне Лукашэнкі

    Кнігу пра Беларусь і Аляксандра Лукашэнку выпусціў іспанскі журналіст Аргеміна Баро, які цяпер працуе ў Нью-Ёрку. Яна называецца «Бацька народа: Падарожжа ў беларускую дыктатуру», заўважыла выданне «Зеркало».

    Іспанскі журналіст выдаў кнігу пра Беларусь і 32-гадовае кіраванне Лукашэнкі

    Вокладка кнігі «El padre del pueblo: un via­je a la dic­tadu­ra de Bielor­ru­sia» / amazon.in

    Асновай для кнігі сталі паездкі Баро ў Беларусь у 2012–2014 гадах, а таксама некалькі яго нядаўніх інтэрв’ю з беларускімі эмігрантамі. Як піша аўтар, яны дапамаглі «зразумець унутраную працу самай доўгажывучай аўтакратыі ў Еўропе».

    У іспанскіх СМІ кнігу ўжо назвалі перасцярогай пра аўтарытарныя плыні, якія ахопліваюць свет.

    «Беларусь асабліва мяне заінтрыгавала, таму што гэта быў апошні пакінуты, хоць і больш падступны, перажытак камунізму. Спроба пабудаваць утопію, якая скончылася жахлівым эксперыментам. Я вырас у дэмакратычным грамадстве, і мне было цікава паглядзець, якое жыццё пры дыктатуры і як узнікла такая сістэма», — тлумачыць Баро.

    У кнізе знайшлося месца і пратэстам 2020 года, калі «новыя пакаленні прынеслі хвалю патрабаванняў свабоды, празрыстасці і абнаўлення», а Лукашэнка недаацаніў жаночы трыумвірат. «У яго было два варыянты — альбо саступіць уладу, альбо прадацца Маскве. Ён выбраў апошняе. Ківач нарэшце хіснуўся. З тых часоў Беларусь практычна стала правінцыяй Расіі», — канстатуе аўтар.

    Баро падкрэслівае, што на прыкладзе Беларусі можна пабачыць, як умацоўваецца аўтарытарызм: «Большасць аўтарытарных рэжымаў умацоўваюць сябе, выкарыстоўваючы тактыку «каўбасы» — адкусваючы невялікія кавалачкі, ні адзін з якіх не занадта драматычны, каб нас устрывожыць, але якія разам вядуць нас да кропкі невяртання».

    Нямецкі журналіст напісаў кнігу пра Беларусь: «2020 год пакінуў глыбокія сляды ў сэрцах»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.