• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ціханоўская заклікала Еўракамісію захаваць падтрымку беларускіх незалежных СМІ

    З заклікам захаваць падтрымку беларускіх незалежных СМІ, грамадзянскіх, культурніцкіх і адукацыйных ініцыятыў звярнулася да прэзідэнта Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы ў Аахене (Германія), паведамляе тэлеграм-канал беларускага палітыка.

    Ціханоўская заклікала Еўракамісію захаваць падтрымку беларускіх незалежных СМІ

    Фота: t.me/tsikhanouskaya

    “Як раз цяпер у ЕС абмяркоўваецца працяг фінансавання праграма падтрымкі”, — гаворыцца ў рэлізе.

    Ціханоўская падкрэсліла важнасць працы, якую працягваюць рабіць беларускія арганізацыі:

    “[Яны] працягваюць працаваць і данасіць праўду да беларусаў нягледзячы на ціск, рэпрэсіі і выгнанне. Вельмі важна, каб ЕС працягваў гэтую падтрымку”.

    У эфіры праграмы “Звычайная раніца” на аднайменным ютуб-канале 11 мая намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка паведаміў са спасылкай на свае крыніцы, што аб’ем дапамогі ЕС беларускамі дэмакратычнаму руху ў 2027 годзе можа быць скарочаны ўдвая: з 30 да 15 млн еўра. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма.

    У Беларусі ўсе буйныя незалежныя рэсурсы былі або закрытыя, або прызнаныя “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” і выціснутыя за мяжу.

    На канец 2025 года 28 прадстаўнікоў медыясферы ўтрымлівалася ў зняволенні — цяпер, паводле даных Беларускай асацыяцыі журналістаў, гэтая лічба складае 22.

    Масавы характар набыло завочнае абвінавачанне беларускіх журналістаў у замежжы.

    Святлана Ціханоўская: За кожным журналісцкім матэрыялам стаіць чалавечая рызыка

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.