• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рада БНР уганаравала Ордэнам Пагоні публіцыста Віталя Цыганкова

    Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ў Дзень Волі падпісала дэкрэты пра ўзнагароджанні адзнакамі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

    Віталь Цыганкоў. Фота з асабістага архіву

    У паведамленні Рады БНР адзначаецца, што публіцыст Віталь Цыганкоў «стаяў ля вытокаў беларускай незалежнай журналістыкі», ягоныя публікацыі «былі прыкметнай з’явай яшчэ ў гады змагання за аднаўленне Незалежнасці ў пачатку 90‑х гадоў ХХ стагоддзя».

    Ордэн Пагоні. Фота: Рада БНР

    Ордэнамі Пагоні таксама ўзнагароджаныя Валянціна Андрэева, галоўная рэдактарка еўрапейскага беларускага выдавецтва Guten­berg Pub­lish­er, і старшыня Беларускага ПЭНу Таццяна Нядбай.

    «Ва ўмовах, калі ціск на нацыянальную культуру, на беларускую мову набыў татальны характар, калі дзясяткі людзей слова за кратамі, вольны кнігадрук і адстойванне права на свабоду выказванняў робяцца аднымі з умоваў выжывання беларусаў як этнасу», — зазначаецца ў паведамленні Рады БНР.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.