• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускія фатографы прымуць удзел у еўрапейскім фотафестывалі OFF Bratislava

    7 лістапада адкрываецца Міжнародны фестываль фатаграфіі і візуальнага мастацтва OFF Bratisla­va. У спіс адабраных мастакоў, чые праекты будуць прадстаўлены ў рамках тэмы «Падарожжа без квітка» («Trip With­out a Tick­et»), трапіў і творчы дуэт з Беларусі Юлія Лейдзік і Яўген Канаплёў з іх вядомым праектам «Ідэал» («The Ide­al»).

    Юля Лейдзік, Яўген Канаплёў. Фота: архіў Reform.news

    «Ідэал» — гэта доўгатэрміновае фатаграфічнае падарожжа ў жаночую ідэнтычнасць, уяўленне і жаданне быць убачанай такой, якой адчуваеш сябе ўнутры, а не такой, якой яе ўспрымае грамадства.

    Юлія Лейдзік прасіла беларускіх жанчын назваць, якая вядомая асоба іх натхняе або здаецца ім іх адлюстраваннем. Выкарыстоўваючы рэферэнсныя выявы, яна фіксавала не фізічнае падабенства, а ўнутраную сувязь.

    Беларускі дуэт далучыцца да шырокай міжнароднай каманды, якая прадстаўляе больш за 20 краін з розных куткоў свету, у тым ліку Паўднёвую Афрыку, Аўстралію, Японію, Швейцарыю, Польшчу, Украіну і іншыя.

    Фестываль OFF Bratisla­va з’яўляецца адной з ключавых падзей у свеце сучаснага візуальнага мастацтва Цэнтральнай Еўропы і забяспечвае важную платформу для еўрапейскіх і сусветных мастакоў. Адкрыццё фэсту адбудзецца 7 лістапада а 18:00 (6 PM) на другім паверсе OD PRIOR на Каменнай плошчы (Kamen­né Square) у Браціславе.

    Фатаграфічны форум будзе доўжыцца да 21 лістапада.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.