• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Беластоку праходзіць серыя квізаў да 30-годдзя БАЖ

    Сёння ў Беластоку пройдзе трэці квіз, прысвечаны 30-годдзю заснавання БАЖ. Папярэднія два квізы таксама ладзіліся ў траўні. Неўзабаве пасля Беластока медыяквіз прыедзе ў Вільню. Сачыце за нашымі абвесткамі!

    Аляксей Шота

    Аляксей Шота. Фота: з асабістага архіва

    Аўтар квіза і галоўны рэдактар выдання Hrodna.life Аляксей Шота даўно вядомы не толькі як вялікі аматар квізаў, але і аўтар:

    — Я праводжу агульнатэматычныя квізы ў Беластоку з лютага 2023 года — ужо больш за два гады. Квізы ў Беластоку вельмі папулярная забава не толькі сярод беларусаў, але і сярод рускамоўнага насельніцтва.

    Акрамя таго журналісту даводзілася пісаць таксама аўтарскія тэматычныя квізы:

    — Напрыклад, наш беластоцкі бегавы клуб TEA.M RUN прасіў мяне падрыхтаваць аўтарскі квіз на ягоны дзень нараджэння. А для гарадзенцаў вельмі важная дата — Дзень святога Губерта, на які гарадзенскія мігранты сустракаліся разам, і я рабіў квіз на гарадзенскую тэматыку.

    Як правіла, пытанні складаюць людзі і дасылаюць іх арганізатарам, а сам Аляксей Шота выступае ўжо ў якасці вядоўцы імпрэзы.

    — Калегі з Беларускай асацыяцыі журналістаў даведаліся пра мой досвед і прапанавалі далучыцца да медыяхвалі юбілейных імпрэз, датычных 30-годдзя БАЖ. Чаму б і не правесці квізы на тэму журналістыкі, здольныя аб’яднаць і рэпарцёраў, і аўдыторыю (чытачоў, слухачоў, гледачоў)? Заадно павялічыць бачнасць беларускіх медыяў і ўзняць тэмы медыяпісьменнасці, узняць праблемы фэйкаў, прапаганды. І зрабіць усё ў прывабнай і свабоднай форме, — кажа рэдактар Hrodna.life.

    У Беластоку ў траўні ўжо прайшлі два квізы, у якіх прынялі ўдзел восем каманд.

    — Гэта многа, праўду, многа. Прыходзяць і журналісты, якія жывуць у Беластоку, і проста аматары квізаў, якія ніколі не працавалі ў медыясферы. Здаецца, эксперымент прайшоў даволі паспяхова, хаця да апошняга захоўвалася інтрыга: пойдуць людзі на вузкатэматычны квіз ці не пойдуць?

    Магчыма, правільнай аказалася тактыка, якую прымяняе Аляксей Шота:

    — Я стараюся рабіць квізы не столькі на праверку ведаў, колькі на роздумы і ўменне думаць: многія пытанні разлічаны на логіку, многія можна дакруціць. Але, канешне, былі заданні і на веды: кшталту, трэба было ўгадаць медыя па лагатыпу, знайсці адказ, звязаны з канкрэтнымі медыямі і загалоўкамі. Пытанні-«знайкі», дапускаю, лягчэйшыя, чым пытанні на логіку і многакрокавыя развагі.

    У 2025‑м годзе Беларуская асацыяцыя журналістаў адзначае сваё 30-годдзе. На жаль, нягледзячы на святочныя падзеі, амаль 40 нашых калег сёння застаюцца за кратамі ў Беларусі. Каб разам адзначыць юбілей БАЖ, а таксама выказаць салідарнасць з калегамі за кратамі, Асацыяцыя арганізавала шэраг мерапрыемстваў. Напрыклад, 14 чэрвеня журналісты праедуць велапрабегам з партрэтамі сваіх калег. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.