• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Людміла Чэкіна на волі!

    Пасля перамоў паміж спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам і беларускімі ўладамі, стала вядома пра вызваленне 25 палітвязняў. Сярод іх на здымку, апублікаваным спадаром Коўлам у сацсетцы Х, — былая генеральная дырэктарка Tut.by Людміла Чэкіна.

    Людміла Чэкіна

    Спадарыню Чэкіну арыштавалі 18 мая 2021 года. Тады за кратамі апынуліся паўтара дзясятка супрацоўнікаў Tut.by. На ўсіх завялі крымінальныя справы паводле ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры). Рашэннем Міністэрства інфармацыі сайт з мільённымі наведваннямі быў заблакаваны, а дзейнасць шматлікага калектыву фактычна паралізаваная.  

    Следства доўжылася каля 20 месяцаў, увесь гэты час Людміла Чэкіна і галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава заставаліся ў СІЗА № 1 Мінска. Іншых фігурантаў цягам гэтага часу выпусцілі пад падпіскі аб нявыездзе і неразгалошванні ды асабовыя фінансавыя паручальніцтвы.

    Спецпасланніца МЗС Літвы па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю Аста Андрыяўскене апублікавала на сваёй старонцы ў Facebook першыя фота палітвязняў з мяжы

    Спецпасланніца МЗС Літвы па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю Аста Андрыяўскене апублікавала на сваёй старонцы ў Face­book першыя фота палітвязняў з мяжы. Другая злева — Людміла Чэкіна

    17 сакавіка 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе суддзя Валянціна Зянкевіч агучыла вердыкт: Людміле Чэкінай, як і Марыне Золатавай, прызначылі 12 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

    Яны адбывалі прысуд у гомельскай жаночай папраўчай калоніі № 4.

    Гайд для журналістаў: як этычна і бяспечна пісаць пра вызваленых палітвязняў

    Марына Золатава была вызваленая 13 снежня 2025 года разам з групай іншых беларускіх палітвязняў у выніку сустрэчы амерыканскай дэлегацыі на чале з прадстаўніком прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам з афіцыйным Мінскам.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.