• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Больш за 260 тысяч беларускіх рублёў пойдзе на Гомельшчыне на падпіску на дзяржаўныя СМІ на другое паўгоддзе

    Кожная дзяржаўная ўстанова збіраецца выпісаць прапагандысцкія выданні «Беларусь сегодня» і «Гомельская праўда».

    Фота: скрыншот сайта belpost.by

    Дзяржаўныя ўстановы Гомельскай вобласці афармляюць падпіску на дзяржаўныя выданні на другое паўгоддзе. Больш за ўсё бюджэтных сродкаў збіраецца накіраваць на гэта “Мазырскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый у сферы адукацыі”: 181 585 беларускіх рублёў.

    Кожная школа і садок раёна будуць наступныя 6 месяцаў атрымліваць “Гомельскую праўду”, мясцовую раёнку “Жыццё Палесся” і “Беларусь сегодня”. Прычым “Беларусь сегодня” некаторыя ўстановы атрымаюць нават у двух асобніках.

    Акрамя гэтых выданняў “Мазырскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый у сферы адукацыі” збіраецца выпісаць 80 камплектаў “Знамя юности”, 77 камплектаў газеты“ Рэспубліка”, па 75 камплектаў “Народнай газеты” і “Звязды” і 29 камплектаў беларускай ваеннай газеты “Во славу Родины”. А вось журналы “Беларуская мова і літаратура” і “Роднае слова” выпісалі ўсяго па 1 камплекце.

    На другім месцы, паводле сумы бюджэтных сродкаў, якія пойдуць на дзяржаўныя выданні, — гэта Веткаўскі раён: 38 634 рублі. Сельскія выканкамы таксама атрымаюць “Беларусь сегодня”, “Гомельскую праўду”, “Звязду” і мясцовую раёнку “Голас Веткаўшчыны”.

    Дзеля разнастайнасці Веткаўская бібліятэчная сістэма ўсё-такі збіраецца выпісаць такія выданні, як “Друг пенсионера”, “Вясёлка” і некаторыя журналы, якія выдаюцца ў РФ.

    У Светлагорскім раёне цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый у сферы адукацыі збіраецца накіраваць 19 930 рублёў на падпіску. Аднак толькі на трэці квартал. Усе сродкі пойдуць на падпіску на мясцовую раёнку “Светлагорскія навіны”, “Гомельскую праўду”, “Беларусь сегодня”, “Настаўніцкую газету” і “Зборнік нарматыўных дакументаў міністэрства адукацыі”.

    Дарэчы, самая меншая сума (1895 рублёў для ўстаноў адукацыі і 30 рублёў для выканкама) пойдзе менавіта на зборнік нарматыўных актаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.