• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд абвесціў пра ліквідацыю БелаПАН

    Пракурор Першамайскага раёна Мінска падаў іск аб ліквідацыі ЗАТ «БелаПАН». Эканамічны суд  задаволіў яго. Пастанова суда ўжо ўступіла ў сілу.

    Белапан Лагатып

    БелаПАН быў заснаваны ў 1991 годзе Алесем Ліпаем. Гэта першае незалежнае інфармацыйнае агенцтва ў Беларусі. 14 студзеня 2021 года ў рэдакцыю з ператрусам прыйшлі сілавікі. 18 жніўня ператрус паўтарыўся: на гэты раз яго праводзілі не толькі ў офісе, але і на кватэрах журналістаў. Некалькі чалавек былі затрыманы. Сайты belapan.by, belapan.com, naviny.by перасталі працаваць.

    6 кастрычніка 2022 года Мінскі абласны суд агучыў у закрытым пасяджэнні вердыкт фігурантам справы недзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН. Праз «сакрэтны» фармат і падпіскі  адвакатаў пра «неразгалошванне працэсуальнай таямніцы» не было нават вядома, якія тэрміны запатрабаваў пракурор. Таму суддзя Вячаслаў Тулейка проста канстатаваў персанальнае рашэнне. 

    Ірына Леўшына, галоўная рэдактарка БелаПАН – 4 гады калоніі.

    Дзмітрый Наважылаў, экс-генеральны дырэктар БелаПАН – 6 гадоў калоніі.

    Андрэй Аляксандраў, колішні намеснік дырэктара БелаПАН – 14 гадоў калоніі.

    Ірына Злобіна, сацыёлаг, грамадская актывістка – 9 гадоў калоніі.  

    Акрамя таго, большасці прызначылі буйныя штрафы: Андрэю Аляксандраву — 1000 базавых велічынь на момант прысуду (32 000 рублёў), Ірыне Злобінай — 800 базавых велічынь (25 600 рублёў), Дзмітрыю Наважылаву — 700 базавых велічынь (22 400 рублёў).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.