• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Сенаце ЗША прадэманстравалі партрэты беларускіх палітзняволеных. У тым ліку двух супрацоўнікаў «Радыё Свабода»

    Гэта адбылося ў аўторак, 9 студзеня. Сенатар Рычард Дурбін згадаў пра беларускіх палітзняволеных і прадэманстраваў партрыты чатырох з іх: Алеся Бяляцкага, Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка і Андрэя Кузнечыка, паведамляе «Радыё Свабода».

    У прамове Рычард Дурбін падкрэсліў цяжкае становішча палітычных зняволеных, якія адкрыта выступаюць за дэмакратыю і асноўныя свабоды ў пяці краінах ( Беларусі, Расіі, Камбоджы, Алжыры і Гватэмале), і заклікаў да іх неадкладнага вызвалення.

    — У 2020 годзе мільёны беларускіх выбаршчыкаў прагаласавалі за лепшую будучыню, а не антыўтопію савецкага часу, якую Лукашэнка і Пуцін спрабуюць навязаць там і сваім украінскім суседзям. Гэта тое, пра што ідзе гэтая больш шырокая дыскусія аб дадатковым фінансаванні, — адзначыў сенатар.

    Шматгадовы сябра Сенату Кангрэсу ЗША Рычард Дурбін — ініцыятар шматлікіх рэзалюцый і заяваў у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі і ў абарону палітвязняў, адзін з заснавальнікаў Групы свабоднай Беларусі ў Кангрэсе ЗША, адзін з тых, хто ў 2004 годзе падтрымаў Акт аб дэмакратыі ў Беларусі.

    Чытайце яшчэ:

    Два гады за кратамі. Пра што піша ў лістах палітзняволены журналіст Андрэй Кузнечык

    Паляшук з хітрынкай. Сябры і калегі — пра Алеся Любенчука

    «Каб вызвалілі Дашу, яму было б значна лягчэй». Ігар Лосік вельмі трывожыцца за жонку

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.