• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кошт падпіскі на шматтыражныя прапагандысцкія выданні вырас за год на 14—18%

    У каталогу “Белпошты” па-ранейшаму практычна няма папулярных незалежных грамадска-палітычных СМІ. Найбольш тыражныя дзяржаўныя прапагандысцкія газеты падаражэлі на 4—7% за паўгода і на 14—18% за апошні год пры агульным росце спажывецкіх коштаў на 5,4% (лістапад 2023 года да лістапада 2022-га), сведчыць праведзенае “Позіркам” параўнанне коштаў у падпісных каталогах.

    Кошт паўгадавога камплекту “СБ. Беларусь сегодня” (экс-“Советская Белоруссия”) павялічылася на 5,3% (са 102,60 да 108 рублёў), “Народнай газеты” — на 6,4% (з 78,36 да 83,40), “Рэспублікі” — на 4,8% (з 94,32 да 98,82), “Сельскай газеты” — на 4% (з 94,86 да 98,70), “Знамени юности” — на 6,8% (з 45,60 да 48,72), “7 дней” — на 6,4% (з 47,58 да 50,64), “Звязды” — на 5,4% (з 98,64 да 103,98 рубля).

    Кошт падпіскі на расійскія выданні (сярод грамадска-палітычных на рынак дапушчаныя толькі лаяльныя беларускаму рэжыму) змяніўся рознанакіравана. На ўкраінскія выданні падпіска не праводзіцца два гады, на іншыя замежныя СМІ падпіскі няма шмат гадоў.

    Чытайце яшчэ:

    Зачыніўся часопіс «Дзеяслоў», які выходзіў больш за 20 гадоў

    Дзяржаўны тэлеканал АНТ абвесціў, што ягоны YouTube-канал цяпер мае больш за 1 мільён падпісчыкаў. Чаму гэта выклікае сумнеў?

    «Самае прыемнае, калі ёсць зваротная сувязь ад аўдыторыі». Незалежныя медыі падвялі вынікі года і падзяліліся планамі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.