• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рамана Пратасевіча і Соф’ю Сапега перавялі пад хатні арышт

    Рамана Пратасевіча і Соф'ю Сапега, затрыманых 23 мая ў Мінску ў выніку пасадкі самалёта Ryanair Афіны — Вільня, перавялі пад хатні арышт.

    Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на бацькоў.

    Пра перавод Рамана паведаміў Бі-бі-сі яго бацька Дзмітрый.

    Бацькі сына яшчэ не бачылі, журналіст, як і Соф’я, знаходзіцца ў здымнай кватэры.

    «Мне складана каментаваць дзеянні ўладаў, якія ў іх мэты, — сказаў Дзмітрый. — Яны ўсё роўна пад поўным кантролем уладаў, абвінавачванні з іх ніхто не зняў».

    Па словах Дзмітрыя Пратасевіча, адвакаты і ўлады па-ранейшаму нічога не паведамляюць сям’і. «Нам нічога не кажуць пра стан Ромы, статус, гэта проста здзек», — сказаў ён.

    Адвакат Соф’і Сапега Антон Гашынскі ў эфіры тэлеканала «Дождь» пацвердзіў інфармацыю аб тым, што дзяўчыну перавялі пад хатні арышт.

    Паводле яго слоў, у дзяўчыны ёсць магчымасць сустракацца з бацькамі — напярэдадні яны абедалі ў рэстаране.

    Гашынскі звязаў перавод з СІЗА пад хатні арышт з сустрэчай Лукашэнкі і Пуціна: «Дзякуючы гэтаму і далейшы лёс Соф’і будзе пэўным і станоўчым. Думаю, яна апынецца дома », — паведаміў Гашынскі.

    Пасольства Расіі ў Беларусі таксама пацвердзіла, што расіянку перавялі пад хатні арышт.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.