• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пост «СБ» пра міліцэйскую страляніну ля пікетаў правераць на экстрымізм

    Пост у фэйсбук-акаўнце газеты "СБ. Беларусь сегодня" пра тое, што міліцыя ў Беларусі можа пачаць страляць побач з выбарчымі пікетамі, правераць на экстрэмізм. Гэта вынікае з адказу, падрыхтаванага Міністэрствам інфармацыі, грамадзянам, якія скардзіліся на допіс.

    31 траўня «СБ. Беларусь сегодня» апублікавала ў сваёй ФБ-стужцы пост пад назвай «Аб перспектывах майданаў у Беларусі выказаўся палітычны аналітык Міхаіл Малаш». Гэта рэпост допісу Міхаіла Малаша са здымкам людзей, якія прыйшлі на выбарчы пікет да Камароўскага рынка ў Мінску, і жорсткім каментаром: «Калі міліцыя пачне страляць у паветра і падганяць аўтазакі, іх колькасць скароціцца разоў у 20. Застанецца паўтары сотні адмарожаных шукальнікаў прыгодаў на дупу». 

    У адказе Мінінфарма, які падпісаў намеснік міністра Павел Лёгкі, гаворыцца, што матэрыял накіраваны ў Рэспубліканскую экспертную камісію па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) ў ёй прыкмет праявы экстрэмізму. Там спецыялісты зоймуцца адпаведнай экспертызай.

    Таксама там падкрэсліваецца, што каментар не быў апублікаваны ў газеце, «роўна як і ў іншых сродках масавай інфармацыі, рэдакцыяй якіх з’яўляецца ўстанова Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Выдавецкі дом «Беларусь сегодня». Што да акаўнта ў «Фэйсбуку», дык ён у якасці СМІ не зарэгістраваны і сродкам масавай інфармацыі не з’яўляецца. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.