• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Андрэй Бастунец уключаны ў склад назіральнага савета па агітацыйных спрэчках пры ЦВК

    Цэнтрвыбаркам Беларусі прыняў рашэнне ўключыць у склад назіральнага савета па выбарчых спрэчках у СМІ падчас парламенцкіх выбараў пры ЦВК старшыню Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца.

    Як паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі Лідзія Ярмошына, у камісію паступіў зварот ад Бастунца, які прасіў уключыць яго і сябра Праўлення ГА «БАЖ» Алега Агеева ў склад назіральнага савета. Пры гэтым Ярмошына прапанавала задаволіць зварот напалову, уключыўшы ў склад савета аднаго Бастунца.

    Зачытаўшы біяграфію Бастунца, Ярмошына сказала, што ён з’яўляецца дасведчаным спецыялістам у галіне журналістыкі, перш за ўсё з прававога пункта гледжання. «Думаю, яго меркаванне будзе адрознівацца ад меркаванняў іншых членаў савета і дапаможа прыняць якаснае рашэнне пры разглядзе спрэчак падчас перадвыбарнай агітацыі», — сказала кіраўнік ЦВК, дадаўшы, што пасяджэнні назіральнага савета будуць праходзіць «весела» і «нестандартна».

    Пры гэтым Ярмошына падкрэсліла, што Бастунец з’яўляецца чалавекам «ветлівым, канструктыўным, здольным працаваць у калектыве».

    Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік паведаміў, што на прэзідэнцкіх выбарах паступала аналагічная заяўка, але яна не была задаволеная, бо склад савета з прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ «катэгарычна адмовіўся працаваць з прадстаўнікамі апазіцыйнай журналісцкай арганізацыі».

    Паводле слоў Лазавіка, раней рабілася спроба дзейнасці назіральнага савета пры Саўміне з прадстаўнікоў дзяржаўных і недзяржаўных СМІ, праца якога «вылілася ў высвятленне адносін». «Будзем спадзявацца, што зараз праца савета будзе больш канструктыўнай і пытанні будуць вырашацца па сутнасці», — сказаў Лазавік.

    Ярмошына звярнула ўвагу на тое, што рашэнні савета не маюць абавязковай сілы, аднак ЦВК можа скарыстацца яго рэкамендацыямі і вынесці пытанне на разгляд.

    Анлайн-канферэнцыя са Святланай Калінкінай. Пятніца, 12:00. Дасылайце пытанні!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.