• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Турцыя: Журналіста Ахмета Несіна пакінулі за кратамі

    Турэцкія ўлады вызвалілі журналіста Эрола Ондэроглу і Шэбнем Корур Фінкансі, але пакінулі за кратамі Ахмета Несіна. Яны па-ранейшаму знаходзяцца пад абвінавачаннем ў “прапагандзе тэрарызму” і “ўсхваленні злачынстваў”.

    “Рэпарцёры без межаў” падзякавалі грамадскасці за шырокую падтрымку, але падкрэсліваюць, што справа яшчэ толькі пачынаецца.

    “Мы, вядома, цешымся, што Ондэроглу і Фінкансі вызвалілі, – кажа Крыстоф Дэлуар, генеральны сакратар «Рэпарцёраў». – Але яны не павінны былі і дня знаходзіцца ў турме. Гэта справа толькі пачынаецца, і кампанія не павінна сціхаць. Мы заклікаем неадкладна вызваліць Несіна і зняць абвінавачанні з усіх удзельнікаў кампаніі салідарнасці з газетай “Озгюр Гюндэм”».

    Нагадаем, што больш за 50 журналістаў удзельнічалі ў акцыі салідарнасці з пракурдскім выданнем “Özgür Gün­dem”: журналісты, інтэлектуалы і праваабаронцы публікавалі свае матэрыялы ў апальным выданні, якое асвятляе курдска-турэцкі канфлікт, і выступалі ў якасці “рэдактара на дзень”.

    Нагадаем, што ГА “БАЖ” падтрымлівала петыцыю “Платформы грамадзянскай салідарнасці” за вызваленне і зняцце абвінавачанняў з турэцкіх праваабаронцаў і журналіста.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.