• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праз месяц (ВІДЭА, фрагмент праграмы «Маю права» тэлеканалу «Белсат»)

    ­Прайшоў месяц пасля таго, як супрацоўнікі КДБ правялі па ўсёй краіне ператрусы ў кватэрах журналістаў. Месяца хапіла на тое, каб жарсці ўлягліся і грукат ў дзверы чакаўся ўжо не так напружана. І каб пракуратура адказала на запыты БАЖ. 

    З гэтага адказу вынікае, па-першае, што пракуратура адмежавалася ад каментара намесніцы кіраўніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Марыі Ваньшынай, якая наўпрост звязала ператрусы з тым, што «пацярпелыя» журналісты супрацоўнічалі з замежнымі СМІ без акрэдытацыі. (І гэта зразумела: пракуратура добра разумее, что адсутнасць акрэдытацыі, нават калі і так, не ёсць падставай для ранішніх візітаў контрвыведкі і ператрусаў). 

    Па-другое — што следчыя зараз вывучаюць змесціва кампутараў і дакументаў, забраных падчас ператрусаў. 

    І трэцяе — што вяртання ўласнай маёмасці журналістам чакаць у хуткім часе не даводзіцца. Што было зразумела ад самага пачатку.

    А яшчэ за гэты месяц паспела выйсці праграма «Маю права», у якой і разглядалася «бліскучая» аперацыя беларускіх спецслужбаў па ўскрыцці… журналісцкай сеткі.

     

    Глядзіце, чытайце. Сустрэнемся праз…

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.