• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прыём заявак на прэмію для відэажурналістаў Hinzpeter Awards (дэдлайн — 14 ліпеня)

    Прэмія ўручаецца відэажурналістам з усяго свету за самаадданасць. Цырымонія праходзіць у Паўднёвай Карэі.

    Скрыншот з сайта hinzpeterawards.com

    Да ўдзелу ў прэміі прымаюцца відэапрацы на тэму дэмакратыі, правоў чалавека і міру (навінавыя перадачы і дакументальныя фільмы), якія паказаныя па тэлебачанні або ў інтэрнэт-СМІ ў перыяд з 1 чэрвеня 2024 года па 30 чэрвеня 2025 года.

    Заяўнік (ці кіраўнік каманды, які падае заяўку), павінен быць відэажурналістам, які або звязаны са СМІ, або працуе ў якасці фрылансера.

    Паглядзець афіцыйныя фільмы-маніфесты прэміі можна ў англійскай версіі і ў карэйскай.

    Прэмія Hinzpeter Awards складаецца з чатырох намінацый

    Галоўны прыз «Свет на раздарожжы» прадугледжвае грашовую ўзнагароду 15 000 000 карэйскіх вон (ці каля 11 тысяч даляраў ЗША) і прыз.

    Прэмія за навіны складае 7 000 000 карэйскіх вон (каля 5 тысяч даляраў ЗША) і прыз.

    Прэмія за мастацкія і дакументальныя фільмы ацэньваецца ў 7 000 000 карэйскіх вон і прыз.

    Прэмія імя Ю Ён Гіля складае 7 000 000 карэйскіх вон і прыз.

    Працы, якія праходзяць у другі тур, будуць прызнаныя фіналістамі і будуць прадстаўленыя на афіцыйным сайце прэміі.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Поўную інфармацыю пра патрабаванні да ўдзельнікаў і падрабязныя інструкцыі па запаўненні заяўкі можна знайсці на сайце прэміі.

    Пра прэмію

    Прэмія Хінцпетэра заснаваная Фондам 18 мая і Карэйскай асацыяцыяй відэажурналістаў.

    Прэмія названа ў гонар нямецкага відэарэпарцёра Юргена Хінцпетэра, які распавёў пра падзеі ў горадзе Кванджу 18 траўня 1980 года. Тады адбылося паўстанне супраць дыктатуры, што панавала апошнія дзесяцігоддзі. Хоць горад быў ачэплены вайскоўцамі, Юрген Хінцпетэр здолеў вывезці відэаматэрыялы, і такім чынам увесь свет даведаўся пра злачынствы палітычнага кіраўніцтва Паўднёвай Карэі тых часоў.

    У 2021 годзе ў намінацыі The World at a Cross­roads Award перамогу атрымаў Міхаіл Аршынскі, які з 2009 года працаваў відэажурналістам тэлеканала «Белсат». Яго дакументальны фільм «Не бойся» (Don’t be afraid) расказвае пра беларусаў, якія ў 2020 годзе змагаюцца з дыктатурай за сумленныя выбары і супраць фальсіфікацыі. Фільм выйшаў у эфір у траўні 2021 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.