• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Варкшоп па бяспецы для супрацоўнікаў медыя (дэдлайн — 21 чэрвеня)

    Dig­i­tal Free­dom Lab запрашае журналістаў і медыяменеджараў прыняць удзел у варкшопе 7–8 ліпеня 2026 года ў Варшаве.

    Працуеце ў медыя або журналістыцы ва ўмовах транснацыянальных рэпрэсій — і пагрозы бяспецы ўжо неад’емная частка вашай рэальнасці? Прыходзьце на Digisec Skill-Shar­ing Work­shop для медыяменеджараў і журналістаў.

    Удзельнікаў чакаюць два дні практычнай працы ў малой групе:

    • Шпіёнскае ПЗ і фішынг — як уладкаваны рынак spy­ware і mal­ware, як адбываецца кампраметацыя прылад і як распазнаваць фішынгавыя атакі ва ўсіх іх формах: лісты, боты, фальшывыя формы і запрашэнні.
    • Абарона акаўнтаў і камунікацый — на практыцы: паролі, MFA, бяспечныя мэсенджары, групавыя чаты, праца з воблачнымі сэрвісамі і анлайн-сустрэчамі. Асобна — AI-дыпфэйкі і як іх распазнаваць.
    • Гібрыдныя пагрозы — злоўжыванне Інтэрполам і інструментамі міжнароднага вышуку, доксінг, анлайн-запалохванне, ціск праз блізкіх, выкарыстанне даных з адкрытых крыніц супраць журналістаў.
    • Рэагаванне і план дзеянняў — што і як дакументаваць, куды звяртацца па тэхнічную, юрыдычную і псіхасацыяльную падтрымку, як выкарыстоўваць інцыдэнт для адвакацыі.

    Фармат пабудаваны на разборы рэальных кейсаў, працы ў групах і peer-абмене досведам — не лекцыі, а сумесная праца людзей, якія сутыкаюцца з аднымі і тымі ж пагрозамі.

    Калі: 7–8 ліпеня, 10:00–16:30.

    Дзе: Варшава, афлайн.

    Дэдлайн падачы заяўкі — 21 чэрвеня 2026 года, 23:59 CEST .

    Каб падаць заяўку на ўдзел, запоўніце анкету.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    31.08.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.