• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    TUTAKA шукае SMM-спецыяліста і кіраўніка праектаў у Беластоку (дэдлайн — 1 кастрычніка)

    TUTAKA шукае новых людзей у каманду ў Беластоку: SMM-спецыяліста(-ку) з навыкамі капірайтынгу і кіраўніка(-цу) праектаў для працы з культурнымі мерапрыемствамі, фестывалямі, канцэртамі і медыяпраектамі. Досвед у культурнай сферы вітаецца, але не абавязковы.

    Адкрытыя пазіцыі:

    1. SMM-спецыяліст(-ка)

    Чалавек, які будзе працаваць з сацсеткамі: пісаць тэксты, запускаць рэкламу і публікаваць пасты ў патрэбны момант.

    2. Кіраўнік(-ца) праектаў

    Арганізатар(-ка) і каардынатар(-ка) культурных мерапрыемстваў — фестываляў, канцэртаў, медыяпраектаў. Гэта пазіцыя для тых, хто любіць упарадкоўваць хаос і ператвараць яго ў расклад.

    Каго чакаюць:

    • людзей, якія жывуць у Беластоку — каманда пакуль не працуе з новымі людзьмі дыстанцыйна;
    • тых, хто хоча працаваць у беларускай культурнай сферы;
    • студэнтаў(-ак), выпускнікоў(-ц) або людзей на пачатку прафесійнага шляху;
    • людзей з матывацыяй вучыцца і развівацца.

    Досвед у культурнай сферы вітаецца, але не абавязковы.

    Мовы:

    • Працоўная мова — беларуская.
    • Польская патрэбная мінімум на ўзроўні B2.
    • Англійская будзе перавагай.

    Што прапануюць:

    • афіцыйны дагавор — у залежнасці ад патрэб: umowa o dzieło, umowa zlece­nia, у перспектыве магчымы пераход на umowę o pracę;
    • камфортны офіс;
    • каманду людзей, якія любяць тое, што робяць;
    • адпачынак двойчы на год;
    • прэміі;
    • пастаяннае развіццё і прастору для росту;
    • працу ў адным з найбуйнейшых беларускіх фондаў у Польшчы;
    • далучанасць да развіцця беларускай культуры і ідэнтычнасці.

    Зарплата абмяркоўваецца паводле вынікаў інтэрв’ю.

    Дзе: Беласток, Польшча

    Як адгукнуцца

    Дашліце CV еўрапейскага фармату і матывацыйны ліст на: info@tutaka.org

    З кандыдатамі(-камі), адабранымі на аснове CV і ліста, каманда звяжацца і запросіць на інтэрв’ю.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.