• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вакансія SMM-спецыяліста ў Літве (дэдлайн — 15 лістапада)

    Лабараторыя стратэгій і дыялогу Dobra­Co­Lab шукае SMM-спецыяліста, які зробіць размовы аб стратэгіях, дыялогу і канфліктах цікавымі.

    Выява з сайта dobracolab.org

    Што трэба рабіць:
    • запусціць сацсеткі праекта (Insta­gram, Face­book, Threads) з нуля;
    • распрацаваць і рэалізаваць кантэнт-план;
    • ператвараць сэнсы і экспэртызу ў жывыя пасты;
    • рабіць візуал і пасты ў адзіным стылі і мантаваць Reels.

    Што прапануюць:
    • 500 € у месяц;
    • выдаленую працу і гнуткі графік;
    • 6 месяцаў з магчымасцю працягу;
    • прастора для творчасці;
    • кейс «запуск з нуля» у партфоліё.

    Кандыдат павінен:
    • мець досвед вядзення сацсеткак. Трэба будзе паказаць прыклады;
    • мець досвед працы ў графічных і відэа-рэдактарах;
    • пісаць жыва і без канцылярыту;
    • трымаць тэрміны без напаміну;
    • працаваць па indi­vid­u­ali veik­la у Літве ці гатовы(а) яе аформіць.

    Плюсам будзе досвед таргета і аналітыкі.

    Дасылайце рэзюме на пошту dobracolab@gmail.com.

    Dobra­Co­Lab — каманда экспертаў, якая развівае камунікацыйную ўстойлівасць арганізацый і камандаў. Працуе там, дзе размова ламаецца: у перамовах, у канфліктах, на стыку культур.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.