Стажыроўка ў АБСЕ: вымярэнне правоў чалавека (дэдлайн — 31 снежня)
Сакратарыят АБСЕ шукае стажор_ак для працы ў Вене (Аўстрыя) або ў Празе (Чэхія) у праграмныя напрамкі «чалавечага вымярэння»: дэмакратызацыя, правы чалавека, выбары, свабода СМІ, правы нацыянальных меншасцей, вяршэнства права, талерантнасць і недыскрымінацыя.

Чым займацца:
• падрыхтоўка даследчых работ, палітычных дакладаў, брыфінгаў і прэзентацый
• дапамога ў кіраванні праектамі: заяўкі, бюджэты, справаздачы для донараў
• тэматычныя даследаванні, медыяманіторынг, праца з прававымі дакументамі
• падтрымка мерапрыемстваў, канферэнцый і круглых сталоў
• удзел у пасяджэннях органаў АБСЕ: пратаколы, справаздачы
Патрабаванні:
• узрост не старэйшы за 30 гадоў на дзень дэдлайну
• завершаныя 2 гады поўнага навучання пасля сярэдняй школы або выпуск не раней чым 2 гады таму
• адукацыя ў сферы міжнародных адносін, права, правоў чалавека, журналістыкі, камунікацый, дзяржуправлення або сумежных
• свабодная англійская мова
• грамадзянства краіны-ўдзельніцы АБСЕ або Partner for Co-operation (пры двайным — хаця б адно)
Стажыроўка неаплатная, дарога не кампенсуецца. Для міжнародных стажор_ак і тых, хто не жыве ў горадзе стажыроўкі, прымаючы аддзел можа ўнесці частковы ўклад на пражыванне. Калі няма медыцынскай страхоўкі, то яна аплачваецца самастойна.
Месца і тэрмін:
Вена (Аўстрыя) або Прага (Чэхія).
2–6 месяцаў, full-time (40 гадзін на тыдзень)
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
@bajmedia