• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрыты прыём заявак на прэмію Sigma Awards-2026 за журналістыку дадзеных (дэдлайн — 11 студзеня)

    GIJN абвяшчае новы конкурс на прэміі Sig­ma Awards, якімі адзначаюць выдатныя дасягненні ў галіне журналістыкі дадзеных. Адкрыты прыём заявак на дата-праекты, апублікаваныя ў 2025 годзе.

    Выява: Луіза Карагеоргіу

    Конкурс адкрыты як для асобных аўтараў і невялікіх рэдакцый, так і для буйных СМІ з усіх рэгіёнаў свету.

    Крытэрыі Sigma Awards-2026

    • На конкурс можна падаваць праекты, апублікаваныя з 1 студзеня да 31 снежня 2025 года.
    • Для падачы заяўкі трэба запоўніць анлайн-форму.
    • Колькасць заявак ад аднаго кандыдата не абмежавана.
    • У анкеце варта ўказаць, хто падае заяўку: буйная ці маленькая рэдакцыі, ці асобны аўтар.

    Падрабязныя правілы Sigma Awards можна знайсці тут

    Дэдлайн падачы заявак 11 студзеня 2026 года.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    З гэтага відэа ўдзельнікі могуць даведацца больш пра лаўрэатаў прэміі Sig­ma 2025 года, вывучыць інструменты і метады, якія выкарыстоўвалі пераможцы ў сваіх праектах.

    Усе заяўкі, пададзеныя на прэмію Sig­ma Awards, даступныя ў базе дадзеных, якая дазваляе супольнасці вучыцца на працах іншых, чэрпаць натхненне і даследаваць рост і эвалюцыю журналістыкі дадзеных па ўсім свеце на працягу многіх гадоў.

    Пытанні пра конкурс дасылайце на адрас sigmas@gijn.org

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    31.08.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.